- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У першым раздзеле пералічаны міжнародныя дзесяцігоддзі і гады, якія аб’яўлены і адзначаюцца па лініі ААН, а таксама розныя сусветныя і міжнародныя дні, святы і мерапрыемствы. Другі раздзел уключае матэрыялы пра юбілеі рэспубліканскага значэння ў галіне літаратуры і мастацтва; юбілеі значных падзей, дзяржаўныя... Болей »
У выданні адлюстроўваюцца асноўныя этапы навуковай, вучэбна-метадычнай і педагагічнай дзейнасці доктара філалагічных навук, прафесара І. Я. Лепешава. Даецца пералік апублікаваных прац навукоўцы ў галіне беларускага мовазнаўства, іншыя звесткі пра яго навуковую дзейнасць.... Болей »
Зборнік склалі артыкулы пра жыццё і творчы шлях Фамы Антонавіча Бельскага (1890—1952), які працаваў у вышэйшых навучальных установах Украіны, Беларусі, Расіі і Узбекістана. Прасочваецца станаўленне асобы таленавітага педагога і вучонага, характарызуецца дзейнасць прафесара як арганізатара адукацыі і... Болей »
У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
Ён быў шчыра і самаахвярна закаханы ў справу свайго жыцця, у родную беларускую песню, у музыку і ў свой народ. Імя гэтага чалавека сёння амаль забыта. Гэта Антон Міхайлавіч Валынчык (1896-1985) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, музычны дзеяч, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі. Сяргей... Болей »
Разглядаюцца станаўленне, развіццё і сучасны стан беларускай літаратуры, пачынаючы з XIX стагоддзя і да цяперашняга часу. Вызначаецца роля ў нацыянальнай гісторыі і культуры творчай дзейнасці некаторых прадстаўнікоў гэтага перыяду: В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Я. Купалы, М. Зарэцкага... Болей »
У Бельгіі сёння пражывае, бадай, самая вялікая дыяспара беларусаў. І таму можна сказаць, што зараз культурніцкія стасункі паміж дзвюма дзяржавамі знаходзяцца на даволі высокім узроўні. Менавіта гэтая тэма і была адлюстравана падчас Міжнароднага "круглага стала "Беларусь - Бельгія: Грамадска-культурнае... Болей »
Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi... Болей »
Разглядаюцца праблемы ўспрымання асобы і творчасці Элізы Ажэшкі ў кантэксце польска-іншаславянскіх літаратурных узаемасувязей ХІХ–ХХ стст., мастакія адметнасці твораў пісьменніцы, раскрываюцца аналогіі і засваенне яе творчага вопыту нацыянальнымі літаратурамі. Для студэнтаў-філолагаў, даследчыкаў, якія... Болей »
Гэтая кніга - плён роздуму пісьменніка-франтавіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Полацка пра мінулае і сённяшні дзень, пра сувязь пакаленняў, пра духоўны свет. Як адзначаюць укладальнікі выдання Навум Гальпяровіч і Наталля Ваніна, упершыню пад адной вокладкай... Болей »