- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжка Лідзіі Савік «Вяртанне» прысвечана пакручастаму і слаўнаму шляху вялікага вучонага беларуса Барыса Кіта. Пражыўшы больш за палову жыцця ўдалечыні ад радзімы, ён праславіў яе выдатнымі навуковымі адкрыццямі ў галіне астранаўтыкі, заваяваў прызнанне і павагу найвыдатнейшых вучоных свайго часу.... Болей »
Звычайна дыярыюшы найвышэйшых прадстаўнікоў духоўнага кліру не вызначаюцца займальнасцю. Што нельга сказаць пра дзённікавыя запісы архіяпіскапа Міхала Галубовіча (1800—1881), занатаваныя ім у 1858—1860 гг. Паколькі ў нататках архірэя можна прачытаць: пра наведванне губеранскага Менску расейскім царом... Болей »
У кнігу ўвайшлі дарожныя нарысы Кастуся Цвіркі пра мясціны, звязаныя з імёнамі Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Купалы, а таксама пра паездку ў Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці, дзе ў 1944 годзе загінуў грузінскі паэт Мірза Гелавані.... Болей »
У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну... Болей »
Аўтар расказвае пра ўраджэнца Беларусі Э. К. Пякарскага, якога ў канцы XIX стагоддзя за рэвалюцыйную дзейнасць на 25 гадоў саслалі ў Якуцію. Мужны ссыльны не толькі пераадолеў усе нястачы жыцця ў суровым краі, але і зрабіў сапраўдны навуковы подзвіг, стварыўшы фундаментальную працу — слоўнік якуцкай... Болей »
Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам... Болей »
Кніга ўключае шэраг літаратуразнаўчых эсэ, замалёвак, крытычных артыкулаў, у якіх аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра ягоных захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў. Большая частка... Болей »
Дзённікі і нататкі рэпрэсаванай за ўдзел у паўстанні 1863 года землеўласніцы, мастачкі і скульптаркі з Пінскага павета Гэлены Скірмунт. Развагі пра месца мастака ў жыцці і творчасці, рэформу 1861 года, замалёўкі Расіі пад час пераеБеларуска Гэлена Скірмунт вучылася мастацтву ў лепшых мастакоў Еўропы... Болей »
Вольга Храптовіч-Буцянёва (у дзяв.Харынава, (рас. Харинова), па розным інтэрнэт-крыніцам нарадзілася ў 1890, ці ў 1893 годзе, але ў кнізе ўспамінаў яна піша, что ў 1917 ёй было 22 гады, атрымліваецца нарадзілася яна ў 1895. Родам з Расеі, будучы патомнай расейскай дваранкай, у 1920 годзе, ратуючыся ад... Болей »
Мастацтвазнаўчыя замалёўкі прысвечаныя як вядомым жывапісцам Заходняй Беларусі (Фердынанд Рушчыц, Пётра Сергіевіч), так і тым, чые імёны ў наш час аказаліся напаўзабытымі ці зусім невядомымі, што належалі да розных школ, нацыянальнасцяў, светапоглядаў, светаадчуванняў. Гэта, бадай што, адна з першых... Болей »