be

Бутэвіч Анатоль

Бутэвіч Анатоль

Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; Псеўданім: Максім Валошка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001», прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка», літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.

Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010).

Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты», намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства «Беларусь — Польшча», старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.

Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Крыніца: be.wikipedia.org

Бутэвіч Анатоль. Выданьні

„Не трэба мне бераг турэцкі...”, або Хутар не вёска, а журавы не салаўі.
epub

„Не трэба мне бераг турэцкі...”, або Хутар не вёска, а журавы не салаўі.

Рэфлексія хутарской настальгіі
Бутэвіч Анатоль

Стаяла сярэдзіна восені. Цёплай і надзіва вабнай. Такой ласкавай асенняй пары Янак не помніць даўно. Таму і на дачы сваёй паспеў усё парабіць і ўпарадкаваць, а цяпер толькі забаўляўся, як казала ягоная Янка, купаўся ў прыродзе і непаўторна прыемным наваколлі. Бойкі на язык, Янак не бліскаў на яе вачыма... Болей »

“Балбес”, або Закаханы Колік
epub

“Балбес”, або Закаханы Колік

Апавяданне
Бутэвіч Анатоль

– Колік, ідзі за столік, – жартаўліва паклікала з кухні жонка Валя і дадала: – Тэлевізар не ўцячэ, а вячэра можа. Бо за сталом ужо Вера з Надзяй. – Зараз, – адказаў муж і бацька, а сам не мог адарвацца ад экрана. Яго вельмі ж захапіў адзін эпізод увогуле нецікавага мыльнага серыяла, якіх зараз процьма... Болей »

Тунэль чалавечага жыцця
epub

Тунэль чалавечага жыцця

Дзве рэфлексіі
Бутэвіч Анатоль

Насценны гадзіннік у шыкоўна абстаўленай гарадской аднапакаёўцы ахрыплым ад стараннасці ці мо ад наліплага пылу – хоць, здавалася, адкуль бярэцца пыл на вышыні васямнаццатага паверха – пракукаваў дванаццаць вечаровых разоў і сцішыўся да наступнага кукавання. Антон уздрыгнуў і механічна зірнуў у ніжні... Болей »

Паміж Княствам і Каронай
djvu

Паміж Княствам і Каронай

Ад Крэва да Кракава
Бутэвіч Анатоль

Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года.... Болей »

Прыгоды Віруса Шкодзі
mobi fb2 epub pdf

Прыгоды Віруса Шкодзі

незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп’ютэры
Бутэвіч Анатоль

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага... Болей »

Перуновага племені дзеці
mobi fb2 epub pdf

Перуновага племені дзеці

Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

Як? Чаму? Навошта? Гэтыя пытанні ты, дарагі чытач, не раз задаваў не толькі бацькам, настаўнікам, а і самому сабе. Бо кожны, хто прыйшоў на гэтую зямлю, хоча ведаць — дзеля чаго? Намагаецца зразумець сэнс жыцця і сэнс быцця. У гэтым пошуку сябе і сваіх каранёў важнае значэнне мае вяртанне да духоўнасці... Болей »

Раскіданае гняздо крывіцкай славы
mobi fb2 epub pdf

Раскіданае гняздо крывіцкай славы

Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах
Бутэвіч Анатоль

Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці... Болей »

Пад небам беларускага слова
mobi fb2 epub pdf

Пад небам беларускага слова

пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі
Бутэвіч Анатоль

Кніга ўключае шэраг літаратуразнаўчых эсэ, замалёвак, крытычных артыкулаў, у якіх аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра ягоных захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў. Большая частка... Болей »

Славутыя родам сваім
fb2 mobi epub pdf

Славутыя родам сваім

Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве... Болей »

Адвечны покліч Радзімы
pdf mobi fb2 epub

Адвечны покліч Радзімы

Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця. А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org