- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; Псеўданім: Максім Валошка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.
Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001», прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка», літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.
Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010).
Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты», намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства «Беларусь — Польшча», старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.
Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.
Крыніца: be.wikipedia.org
Дарагі дружа! Тваё падарожжа па найбольш яркіх адметнасцях беларускага краю працягваецца. З кожным новым дакрананнем да пульсуючага нерва гісторыі ты адчуваеш, якое багатае, напружанае і разнастайнае жыццё кіпела некалі на нашай зямлі. Як дбайна і гаспадарліва імкнуліся ўладкаваць яе нашы продкі. І... Болей »
Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету.... Болей »
Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую... Болей »
Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы.... Болей »
Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым... Болей »
У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца... Болей »
У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »