be

Іпатава Вольга

Іпатава Вольга

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).

Працавала настаўніцай ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978-1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».

Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

Іпатава Вольга. Выданьні

Парасткі
fb2 mobi epub pdf

Парасткі

Лірыка
Іпатава Вольга

Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне.... Болей »

Снягурка
pdf

Снягурка


Іпатава Вольга

Іпатава Вольга, нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.... Болей »

Ліпеньскія навальніцы
fb2 mobi epub pdf

Ліпеньскія навальніцы

Вершы
Іпатава Вольга

Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы.... Болей »

Раніца
mobi fb2 epub pdf

Раніца

Вершы
Іпатава Вольга

Вольга Міхайлаўна Іпатава нарадзілася 1-га студзеня 1945 года ў г. Мір Гродзенскай вобласці. Выхоўвалася ў дзіцячым доме ў Гродна. У 1961 годзе закончыла сярэднюю школу, затым філалагічны факультэт БДУ імя У. I. Леніна. «Раніца» — першая кніга паэтэсы, яе шчырая споведзь перад Радзімай, вершы аб дружбе... Болей »

Знак Вялікага магістра

Знак Вялікага магістра


Іпатава Вольга

Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая... Болей »

Выбраныя творы
epub pdf

Выбраныя творы


Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Дзеяслоў 37
pdf

Дзеяслоў 37

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Выбраныя творы». Размова пра кнігу Рыгора Барадуліна * Адамовіч Андрэй, Цьвік, які заўсёды з табою * Бойка Натальля, Адлятае душа ў вырай * Вітушка Сяргей, “Мы адкрылі для сябе Беларусь”. Запіс успамінаў, зроблены Палінай Качатковай у лютым 2008 году ў Вільн * Вярцінскі Анатоль... Болей »

Дзеяслоў 36
pdf

Дзеяслоў 36

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед. * Васючэнка Пятро, Ад тэксту да філалагемы. Роздум пра літаратуру і жыцьцё... * Гілевіч Ніл, Як Бог на небе… * Дзьмітрыеў Генадзь, Хроніка непрыкаянай... Болей »

Літаратурная Беларусь 10-11
pdf

Літаратурная Беларусь 10-11

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org