be

Іпатава Вольга

Іпатава Вольга

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).

Працавала настаўніцай ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978-1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».

Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

Іпатава Вольга. Выданьні

Літаратурная Беларусь 8-9
pdf

Літаратурная Беларусь 8-9

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Памяць і слава Упершыню нашая рубрыка — у двукоссі. Хоць і пазначана — «Юбілей» — чорнай фарбай, сам панятак мусіць быць яшчэ чарнейшым. У кастрычніку 2007-га спаўняецца 70 гадоў генацыду дзяржавы над беларускімі пісьменнікамі, ягонага апагею: у адну ноч 29-га было расстраляна 20 нацыянальных творцаў:... Болей »

Дзеяслоў 24
pdf

Дзеяслоў 24

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль... Болей »

Дзеяслоў 23
pdf html

Дзеяслоў 23

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Дух часу... Новыя выданьні на кніжных паліцах "Дзеяслова" * Бакач Алесь, "О, тонкі майстра...". Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма * Бураўкін Генадзь, Толькі б не канчалася дарога... * Бутрым Венанцы, ...Першы сьнег, беспрычынная радасьць! * Быкаў Васіль, Аўтабіяграфічныя... Болей »

Дзеяслоў 10
pdf

Дзеяслоў 10

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Сны эмігранта * Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Акуліч Алесь, Захаваць сваё нацыянальнае "Я" * Арсеньнева Натальля, "Не наракаю на долю..." * Барадулін Рыгор, На ўскрайку Вечнасьці * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы ... Болей »

Полымя 3(719)1989

Полымя 3(719)1989

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс орган Саюза пісьменнікаў БССР

* Аколава Валянціна, Вяртанне ў заўтра. Паэма * Аксак Валянціна, Шукаю свята. Вершы * Барсток Марына, Балючая споведзь * Бібікаў Уладзімір, Ля ўзроставай мяжы * Бугаёў Дзмітрый, Пара глядзець праўдзе ў вочы * Бур'ян Барыс, «...Прытулак стомленай душы» * Васілевіч Алена... Болей »

Мастацтва Беларусі 9 (57) 1987

Мастацтва Беларусі 9 (57) 1987

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

«МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ» – навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1983 г. ў Мінску. Друкуе матэрыялы па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускага мастацтва, эстэтыкі, мастацкай спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафесійнага, народнага і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтваў дзяржавы.... Болей »

Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Вольга Іпатава
Іпатава Вольга

Вольга Іпатава – знакамітая пісьменніца і грамадская дзяячка, якая цягам жыцця па-мастацку даследуе і перастварае гісторыю сваёй краіны. У перадачы паказваецца дарога пісьменніцы ад дзяцінства, праведзенага ў дзіцячым доме, да творчых дасягненняў і здабыткаў, праз пераадоленне парогаў і перашкодаў. У... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org