be

Літаратуразнаўства

Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян
pdf

Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян

Матэрыялы рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Брэст, 19 кастрычніка 2011 года)

У зборніку змяшчаюцца артыкулы маладых навукоўцаў з розных ВНУ Рэспублікі Беларусь па праблемах вывучэння фальклору, гісторыі і літаратуры беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян.... Болей »

Парастак радка, галінка верша
fb2 mobi epub pdf

Парастак радка, галінка верша

Артыкулы, эсэ
Барадулін Рыгор

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга... Болей »

На лініі перасячэння
epub pdf

На лініі перасячэння

Літаратурна-крытычныя нататкі
Шамякіна Таццяна

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стыль і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Кпіга цікавая і для спецыялістаў... Болей »

Гарачы след таленту
fb2 mobi epub pdf

Гарачы след таленту

Літаратурна-крытычныя эцюды
Сямёнава Ала

У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці».... Болей »

Таямніцы пакутны колер
fb2 mobi epub pdf

Таямніцы пакутны колер

Эсэ. Апавяданні
Сямёнава Ала

Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца... Болей »

Святло загадкі
fb2 mobi epub pdf

Святло загадкі

Імпрэсіі i адлюстраванні
Сямёнава Ала

Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку.... Болей »

На шляху  да Парнаса
pdf

На шляху да Парнаса

Даведнік маладога літаратара
Рагойша Вячаслаў

Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна... Болей »

Беларускае вершаванне
pdf

Беларускае вершаванне

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях
Рагойша Вячаслаў

У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш"... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Валачобныя песні
pdf

Валачобныя песні


Ліс Арсень

Вытокі валачобнай паэзіі — у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У ix услаўляюцца розум i працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org