- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус... Болей »
У кнізе даследуюцца важкія старонкі беларуска-ўкраінскага летапісу дружбы, асвятляюцца этапы нацыянальнага самавызначэння беларусаў і ўкраінцаў, ідэйна-эстэтычныя пошукі нацыянальных літаратур. Навуковая аналітычнасць, аўтарскія адкрыцці абапіраюцца на паяднанне традыцыйных і новых даследчыцкіх канцэпцый.... Болей »
У «трох вымярэннях» вядзецца дыялог журналіста Юрася Залоскі з Васілём Быкавым: у форме палітыннага інтэрв'ю, размовы на грамадзянскія темы; у форме літаратурнай эсэістыкі, «сумоўя» з мастацкімі творамі пісьменніка; як звычайнае чалавечае сумоўе. Урэшце паняцце дыялога набывае ў аўтараў пашыраны сэнс... Болей »
У манаграфіі даследуецца публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча, прапануецца жанравая дыферэнцыяцыя эсэ, выяўляюцца канцэптуальныя моўныя структуры, якія сведчаць пра глыбокую сувязь пісьменніцкай публіцыстыкі з ментальнасцю беларускага народа і ўплываюць на жанравую прыналежнасць пэўнага твора... Болей »
Кніга з’яўляецца першым манаграфічным даследаваннем рытмічнай арганізацыі верша Р. Барадуліна. Раскрыты заканамернасці функцыяніравання рытмічнай арганізацыі як кампанента паэтыкі верша. Прааналізаваны шырокі спектр версіфікацыйных форм у паэзіі Р. Барадуліна. Значная ўвага надаецца семантыцы рытму і... Болей »
У сваіх эсэ i крытычных артыкулах Сяргей Дубавец /нар. 1958 г./ спрабуе даць аналіз глыбокага крызісу савецкай культуры у яе беларускай «разнавіднасці», разважае над мінулым i будучым беларускай літаратуры. Апавяданні С Дубаўца належаць да твораў т.зв “другой літаратуры” i выяўляюць пошукі новых нетрадыцыйных... Болей »
У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы... Болей »
У новай кнізе беларускага крытыка і лігаратуразнаўцы разглядаюцца многія пытанні: які адбітак у літаратуры знаходзяць праблемы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, як фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча героя сучаснай беларускай паэзіі, што вызначае ягоную ідэйную пераконанасць, грамадзянскую годнасць... Болей »
У кнізе зроблена спроба прасачыць дынаміку развіцця сучаснай беларускай паэзіі, падняцца да «вытокаў», растлумачыць з'явы сённяшняга дня зыходзячы з прынцыпу гістарызму. Гэта дазваляе даследаваць заканамернасці, сацыяльны і маральны змест, эстэтычнае багацце, нацыянальную своеасаблівасць і іптэрнацыянальны... Болей »
Васіль Зуёнак — адзін з самых самабытных і таленавітых сучасных паэтаў, хто бярэцца за пяро не толькі дзеля таго, каб выказаць радасць і замілаванне жыццём, а перш-панерш каб адказаць на спрадвечныя пытанні: як жыць, што любіць, у што верыць? У кнізе аналізуецца жыццёвы і творчы шлях паэта, раскрываюцца... Болей »