be

Каталёг БГТ

Рада БНР (1947–1970)
pdf

Рада БНР (1947–1970)

Падзеі. Дакументы. Асобы
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне... Болей »

Рада БНР (1970–1982)
pdf

Рада БНР (1970–1982)

Падзеі і дакументы
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы.... Болей »

Рада БНР (1982—1997)
pdf

Рада БНР (1982—1997)

Падзеі. Дакументы. Асобы
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х... Болей »

Радзівілы: лёсы краіны і роду

Радзівілы: лёсы краіны і роду

Творы са збору Мацея Радзівіла (Варшава) у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск)

У каталогу змешчаны 51 твор жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прыватнага збору Мацея Радзівіла і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Гэта прыкладна трэцяя частка ўсіх экспанатаў выставы, на якой таксама прадстаўлены старадрукі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і... Болей »

Радзіма вялікая і малая
pdf

Радзіма вялікая і малая

Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (люты–красавік 2006)

У кнігу ўвайшлі літаратурныя творы пераможцаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу «Радзіма вялікая і малая», праведзенага Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў лютым-траўні 2006 г. Малюнкі ж пераможцаў гэтага конкурсу ўвайшлі ў мастацкі альбом «Гэта мы... Болей »

Радзіма песняра

Радзіма песняра

Камплект паштовак

Сядзіба Акінчыцы, дзе з'явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада Стоўбцы. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям'ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці... Болей »

Разам з народам

Разам з народам

Матэрыялы юбілейных навуковых сесій АН БССР, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа

У зборнік уключаны даклады, прачытаныя ў Акадэміі навук БССР на навуковых сесіях, прысвечаных 100-годдзю з дня параджэння Янкі Купалы i Якуба Коласа. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.... Болей »

Развагі
pdf

Развагі

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990–ІІІ.1996)
Пазьняк Зянон

Гэта збор выбраных артыкулаў і прамоваў, якія пабачылі сьвет і прагучалі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Матэрыялы былі сабраныя для таго, каб не згубіліся ў архівах і ўспамінах, што ня рэдка адбывалася і з гісторыяй найноўшай. У прадмове аўтар кажа, што “гэтая кніга – паклікана паўстрымаць... Болей »

Развітанне з ілюзіямі
epub pdf

Развітанне з ілюзіямі

эсэ, апавяданні, дзённікі
Карпюк Аляксей

Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы... Болей »

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў ХV-ХVІ стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў ХV-ХVІ стагоддзях


Доўнар Т. І.

У манаграфіі даследуецца працэс станаўлення і развіцця агульназемскага грамадзянскага і крымінальнага права феадальнай Беларусі ў ХV-ХVІ стагоддзях. Надаецца ўвага эвалюцыі асноўных інстытутаў грамадзянскага права: рэчаваму праву, сервітутам, абавязацельнаму, залогаваму і спадчыннаму праву, разглядаюцца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org