be

Каталёг БГТ

Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі
pdf

Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі


Кандыбовіч Cымон

Няшмат прац, якія зараз існуюць, створаны непасрэднымі відавочцамі пэўных падзей. У значнай ступені гэта тычыцца і сталінскіх рэпрэсій. Выключэннем з гэтага з'яўляецца спроба даследавання Сымонам Кандыбовічам пачатку рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Тэкст пад... Болей »

Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі

Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі

Матэрыялы Міжнароднага сімпозіума, Мінск, 9-10 ліпеня 2002 г.

У другой кнізе матэрыялаў Міжнароднага сімпозіума «Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалі'зацьп» прадстаўлены даклады і паведамленні Міжнароднага «круглага стала», прысвечанага актуальнай праблеме «Вытокі фізічнага і маральнага тэрарызму ў эпоху глабалізацыі», які адбыўся ў Мінску 9-10 ліпеня... Болей »

Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі

Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі

Матэрыялы Міжнароднага сімпозіума, Мінск, 9-10 ліпеня 2002 г.

У гэтае выданне ўвайшлі даклады і паведамленні, агучаныя на Міжнародным сімпозіуме «Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі». Змест Кнігі 1 складаюць матэрыялы, якія тэматычна ахопліваюць шырокі спектр праблем, актуальных, закранаючых інтарэсы той ці іншай чалавечай супольнасці і лёсавызначальных... Болей »

Разыскивается классик...

Разыскивается классик...

Историко-литературная дилогия
Киселев Геннадий

Историк и литературовед Г. Киселев предлагает читателям в своем переводе дилогию об авторстве знаменитых белорусских поэм «Энеида навыворот» и «Тарас на Парнасе», о трудных поисках исторической истины, о культурных связях, духовном братстве Белоруссии, России и Украины. Работая над русским вариантом... Болей »

Разьвітальны жэст Жыгімонта = Pożegnalny gest Zygmunta

Разьвітальны жэст Жыгімонта = Pożegnalny gest Zygmunta

вершы і паэмы = wiersze i poematy
Някляеў Уладзімір

Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі. Нават у турме (гл. «Апошняе слова...»; стар. 264-275). Гэтым «credo» Уладзімір Някляеў кіраваўся праз усё няпростае й не такое ўжо і кароткае жыцьцё (нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Крэве), калі з... Болей »

Рака нязгоды

Рака нязгоды

Польска-савецкая партызанская вайна на Наваградчыне (1943-1944 гг.)
Барадзін Зыгмунт

Кніга мінскага гісторыка Зыгмунта Барадзіна (1959 - 2010) прысвечана дзейнасці дзейнасці Арміі Краёвай на акупаванай тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1943-1944 гады. Арэнай крывавай барацьбы быў рэгіён, які да верасня 1939 г. меў назву Наваградскага ваяводства Польшчы, а з канца 1939 і па чэрвень 1941 года... Болей »

Ракам у Еўропу

Ракам у Еўропу

Пуцяводная анталогія "Нівы"

Хочаце верце, хочаце праверце, але мы ішлі ў Еўропу паступова і планамерна. Ад самага свайго нараджэння, гэта значыць з векапомнага 1956 года, калі Народная Польшча назвала нас беларусамі. І не хвалімся напрамкам, як іншыя новаеўрапейцы. Такі нораў, быць у засені. Дзякуючы яму мы выжылі ў халодным прыцемку... Болей »

Ракіта
pdf

Ракіта


Гайдук Уладзімір

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ... Болей »

Раманс

Раманс


Багдановіч Максім

Выданне складаецца з трох кніг, прысвечаных вершам М. Багдановіча «Раманс», «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» на дзесяці мовах. Дапамогу ў арганізацыі выдання аказалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, фінансавую падтрымку — прыватнае прадпрыемства «Неф-праект»... Болей »

Рана на Івана...

Рана на Івана...


Адамовіч Яўген

У кнізе апавядаецца пра адраджэнне і святкаванне ў Беоарусі купалля, Каляд, Раства Хрыстова, Новага Года, Гукання вясны, Радаўніцы і іншых свят ў 90-я гады ХХ стаг. Аўтар звяртае ўвагу на выкарыстанне аграрных традыцый, звычаяў, абрадаў, вераванняў і зараджэнне новых элементаў у мастацкім афармленні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org