be

Каталёг MiOKB

Казкі для Міхаські
pdf

Казкі для Міхаські


Геніюш Ларыса

«Я быў тады малы і яшчэ не разумеў, што і ў казках для дзяцей можна сказаць пра важныя рэчы. Відаць, так думаў ня толькі я, і таму дзіцячую кніжку выдаць было лягчэй, чым кнігу для дарослых. Калі я выяжджаў з Зэльвы ў іншыя гарады, напрыклад, у Гомель, у Рыгу, Ларыса Антонаўна заўсёды прасіла мяне, каб... Болей »

казлоўскі і Кº

казлоўскі і Кº

Чаму казлам даверылі капусту?

Па даручэнню кіраўніцтва Кантрольнай палаты мною правераны стан узаемаразлікаў Міністэрства абароны з таварыствамі з абмежаванай адказнасцю «Белона» і «Юшко» пры гэтым устаноўлена наступнае. Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-палкоунікам Казлоўскім П. П. 30 мая 1992 года зацверджаны «Напрамкі... Болей »

Калас на ржавішчы

Калас на ржавішчы

Выбранае
Арочка Мікола

Кніга Міколы Арочкі «Колас на ржышчы» змяшчае ў сабе лепшае з яго дваццаціпяцігадовай творчай працы — вершы, балады, маналогі, паэмы. У полі зроку паэта — дарагія вобразы роднай зямлі, сляды далёкіх і блізкіх падзей часу. Творчасці М. Арочкі ўласціва ўвага да ўнутранага свету нашага сучасніка, да яго... Болей »

Каласкі

Каласкі

Вершы, апавяданні
Верас Зоська

Кніжка «Каласкі», якую паважаны чытач узяў у рукі, дае магчымасць пазнаёміцца з узорамі творчасці старэйшай беларускай пісьменніцы Зоські Верас (Люд-вікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік). Пачатак яе творчага шляху прыпадае на часы ўжо амаль легендарныя — на апошняе перадкастрычніцкае дзесяцігоддзе, калі ў... Болей »

Каласы пад сярпом тваім
pdf epub mobi fb2 mp3

Каласы пад сярпом тваім

Раман у дзвюх кнігах
Караткевіч Уладзімір

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі... Болей »

Каласы пад сярпом тваім
pdf epub mobi fb2 mp3

Каласы пад сярпом тваім

Раман у дзвюх кнігах
Караткевіч Уладзімір

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу... Болей »

Калыханка для каханай

Калыханка для каханай


Адам Мікола

«Калыханка для каханай» — першая кніга маладога паэта Міколы Адама. Ці не праўда — дзіўная назва? I адкуль гэтыя радкі: «Імправізацыя кахання на сцэне восеньскай слоты растала ранішнім туманам, нібыта цыгарэтны дым...»? На самай справе, каханай яшчэ няма — пакуль гэта мара, летуценне ідэаліста і рамантыка.... Болей »

Кальварыйскія клёны
pdf

Кальварыйскія клёны

вершы
Адамовіч Славамір

Першая, яшчэ савецкая кніжка Славаміра Адамовіча «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Як піша ў кароценькай прадмове-эпіграфе да свайго зборніка сам Славамір... Болей »

Каляровыя сны

Каляровыя сны

Вершы
Белы Аляксей Ільіч

Алаксей Белы — прафесійны журналіст. Зараз — галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Шаг", якая выдаецца ў Баранавічах. Вершы піша даўно. Выдаў два паэтычных зборніка: "Тридцать второе августа" (1994 г.) і "Невольничьи песни" (1997 г.). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аднаго верша, прысвечанага... Болей »

Камандзіроўка ў Вішанькі
pdf epub

Камандзіроўка ў Вішанькі

Апавяданні, аповесці
Гіль Мікола

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org