be

Каталёг MiOKB

Каменданцкі час для ластавак
epub pdf

Каменданцкі час для ластавак

Аповесці, апавяданні.
Брава Алена

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій.... Болей »

Камень з гары

Камень з гары

Раман
Дамашэвіч Уладзімір

Рукапіс рамана праляжаў у аўтара дваццаць гадоў. Дзеянне яго адбываецца на рубяжы 50 — 60-х гадоў, калі культ асобы Сталіна быў развянчаны, але не да канца, калі гаварыць праўду станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Галоўны герой твора Драгун — выдавецкі рэдактар, які сам спрабуе пісаць прозу, але гэта яму... Болей »

Капліца
pdf

Капліца

Вершы
Аксак Валянціна

Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы... Болей »

Кар´ер
fb2 mobi epub pdf

Кар´ер

Раман
Быкаў Васіль

Раман “Кар’ер” – адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева.... Болей »

Кара за службу народу
html epub

Кара за службу народу

Абразкі ссыльнага жыцця
Пецюкевіч Мар´ян

Зь вёскі на Браслаўшчыне празь Сібір у Польшчу — так у вялікім скарачэньні можна прадставіць жыцьцёвы шлях Мар’яна Пецюкевіча, беларускага дзеяча і этногафа, сібірскія ўспаміны якога ўпершыню прапануюцца чытачам. Аўтар пісаў гэтыя ўспміны ў 70-я і 80-я гадах ХХ ст. у Польшчы, жывучы і працуючы ў Торуні.... Болей »

Карагод

Карагод

Песні для дзяцей
Чыркун А. М.

Беларускі кампазітар Алег Міхайлавіч Чыркуп працуе ў розных жанрах. Ён аўтар аперэты «Калі заспявае певень», дзіцячых опер, кантаты, сімфанічных паэм, камерна-інструментальнай і вакальнай музыкі. Але галоўнай сферай творчасці кампазітара з'яўляюцца песні, змест якіх ахоплівае шырокае кола тэм і вобразаў.... Болей »

Карані
pdf epub mobi fb2

Карані

Раман
Карпюк Аляксей

Раман “Карані” – пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць... Болей »

Кароткая гісторыя Беларусі

Кароткая гісторыя Беларусі

З 40 рысункамі
Ластоўскі Вацлаў (ВЛАСТ)

„Кароткая гісторьія Беларусі" — гэта першае папулярнае перавыданне кнігі, напісанай беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 годзе ў Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з'яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага... Болей »

Кароткі агляд гісторыі Беларусі

Кароткі агляд гісторыі Беларусі

Для беларускіх дапаўняльных школаў

Перадрук з выдання "Беларуская школа" Кліўленд - Нью Йорк, 1968 У даўнія часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколі не сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры.... Болей »

Кароткі агляд гісторыі Беларусі
epub pdf

Кароткі агляд гісторыі Беларусі

Для беларускіх дапаўняльных школаў

У даўныя часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. Тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколіня сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Так, як і цяпер, на прасторы Беларусі было шмат азёраў і рэкаў. Заміж, каб прасякаць дарогі празь... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org