be

Каталёг MiOKB

Маўчанне перуна
pdf

Маўчанне перуна


Барадулін Рыгор

Кніга Рыгора Барадуліна «Маўчанне перуна» пра клопат нашага дня, пра гераічнае мінулае партызанскай Ушаччыны, пра адвечнае пачуццё, якое каханнем завецца. Раздзел «У суаўтарстве з Гудзонам» — вынік паездкі ў ЗША, дзе паэт прымаў удзел у рабоце XXXIX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН... Болей »

Маўчанне травы
pdf epub

Маўчанне травы

Паэма лёсу
Зуёнак Васіль

Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.... Болей »

Маці і сын
pdf

Маці і сын


Геніюш Ларыса, Геніюш Юрка

Пад адной вокладкай сабраны творы двух пакаленняў. Геніюш – гэтае прозвішча вядомае кожнаму беларусу. Ларыса Геніюш – ікона беларуска паэзіі, яе сын, Юрка Геніюш, беластоцкі лекар, які таксама пісаў. Зборнік, які носіць назву «Маці і сын», па сутнасці, спалучэнне двух розных па форме, па стылю, па жанры... Болей »

Мая вясна саракавая
pdf

Мая вясна саракавая

Вершы
Дайнека Леанід

Лірычны герой новай кнігі вершаў Леаніда Дайнекі жыве складанымі праблемамі нашага часу. Любоў да сонечных сцяжынак маленства, жаданне штодзённа чытаць несмяротны летапіс прыроды спалучаюцца ў ягоным сэрцы з любоўю да імклівых рытмаў сучаснага горада, жыхаром якога ён стаў.... Болей »

Мая Гродзеншчына
pdf epub

Мая Гродзеншчына

Нарыс
Карпюк Аляксей

Гродзеншчына мае багатую і цікавую гісторыю. Сівыя каменні гродзенскіх вуліц памятаюць Пятра I. Тут капаў ён першыя рэдуты, сустракаючы Карла XII перад Палтаўскай бітвай. Гэта на Гродзеншчыне нарадзіўся і ў гродзенскіх лясах змагаўся ў 1863 годзе Валерый Врублеўскі, пазней генерал Парыжскай камуны, член... Болей »

Мая зямля

Мая зямля

Песні Мікалая Ігнатюка

Mikołaj Ignatiuk /ur. wi 1931 roku/ - rolnik i jednocześnie animator kultury w swoim środowisku, wielki miłośnik i propagagator ludowiej muzyki białoruskiej. Całe swoje twórcze i bogate duchowo życie związał z rodzinna wsią Ryboły, leżąca na trasie Białystok - Bielsk Podlaski, w pobliżu rzeki Narew.... Болей »

Мая маленькая планета

Мая маленькая планета

Лірыка
Вярба Вера

Імя Веры Вярбы даўно вядома аматарам паэзіі. Народнай стала песня «Ручнікі» на вершы паэтэсы. У кнігу ўвайшлі лепшыя творы Вярбы з ранейшых зборнікаў.... Болей »

Менск - места майстроў

Менск - места майстроў

Рамесныя цэхі XVI— XVIII стст.
Цітоў Анатоль

У кнізе ў форме нарысаў расказваецца аб развіцці рамесных брацтваў-цэхаў: металаапрацоўшчыкаў, ткачоў, краўцоў, шаўцоў, аб першых медыцынскіх установах Менску, іх традыцыях і звычаях. Кніга будзе цікавай і карыснай як спецыялістам розных галін, так і студэнтам і навучэнцам старэйшых класаў, краязнаўцам... Болей »

Менская вясна - 1996

Менская вясна - 1996

Кроніка, дакумэнты, сьведчаньні

Сьцюдзёная "Менская вясна 1996" - гэта серыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Мітынгі, пікеты, зьбіцьцё дэманстрантаў, арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы, вобыскі, - усім гэтым на працягу трох веснавых месяцаў было напоўнена грамадскае... Болей »

Мёртвым не баліць
pdf

Мёртвым не баліць

Аповесьць
Быкаў Васіль

Самае першае непадцэнзурнае выданьне. Аповесьць была напісана ў 1965 годзе, але ў Беларусі выдадзена дваццаць гадоў пазьней са шматлікімі праўкамі і скарачэньнямі. За мяжой публікацыя ўбачыла сьвет адразу пасьля напісаньня ў 1965. Кніга выдадзена на Тарашкевіцы.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org