be

Каталёг MiOKB

Месца выданьня – Парыж
pdf

Месца выданьня – Парыж

Выбраныя старонкі часопіса моладзь \"Моладзь\" (1948-1954)

Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача... Болей »

Месяц за месяцам

Месяц за месяцам


Вольскі Віталі

У кнізе даюцца навукова-папулярныя звесткі аб багацці і прыгажосці беларускай прыроды, аб разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету, аб сезонных зменах, якія адбываюцца ў прыродзе. Кніга разлічана на вучняў малодшых і сярэдніх класаў. Яна абудзіць любоў да роднага краю і навучыць іх берагчы і ахоўваць... Болей »

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кніга 43 (1523—1560)

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кніга 43 (1523—1560)

Кн. запісаў 43 (канца XVI ст.)

Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх зямель XV—XVIII стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага арх'іва старажытных... Болей »

Меч князя Вячкі
pdf

Меч князя Вячкі

Раман
Дайнека Леанід

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх... Болей »

Меч князя Вячкі. След ваўкалака.
pdf

Меч князя Вячкі. След ваўкалака.

Раманы
Дайнека Леанід

У рамане «Меч князя Вячкі» адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супроцьстаяць ворагу. Раман «След ваўкалака»... Болей »

Міг маладосці
epub pdf

Міг маладосці

Апавяданні, аповесці
Далідовіч Генрых

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці... Болей »

Між берагамі

Між берагамі

Выбар паэзіі 1920-1970
Арсеньнева Натальля

Наталля АРСЕННЕВА (КУШАЛЬ) (20.9.1903, Баку - 25.7.1997, ЗША), беларуская паэтка, перакладчыца, драматург. У час 1-ай сусветнай вайны (1914) сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтка напісала свой першы верш на рускай мове. У 1920 сям'я вярнулася ў Вільню, там Наталля Арсеннева... Болей »

Між Вамі...
pdf

Між Вамі...

Вершы
Жмінько Кастусь

Імя аўтара (жыве ў Брэсце) вядомае з 70-х гадоў па шматлікіх публікацыях у перыёдыцы. Сціплы і Самакрытычны, ён наважыўся сабраць вершы ў асобную кніжку толькі цяпер. Яго творы нягучныя, але глыбокія і сардэчныя, пранізаныя любоўю да роднай зямлі, спагадаю да чалавека.... Болей »

Між тых палёў... = Śród takich pól...

Між тых палёў... = Śród takich pól...

Пра зямлю, што натхняла Міцкевіча
Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток... Болей »

Міжагнёўе

Міжагнёўе

Выбраныя твроы
Кавыль Міхась

Я нарадзіўся 1-га сьнежня 1915 году ў вёсцы Покаршаў на Случчыне. Хоць мы паводле колькасьці зямлі (чатыры дзесяціны ворнай) лічыліся сераднякамі, але жылі бедна, часта недаядалі. Рэч у тым, што бацьку забілі на Першай сусьветнай вайне, і маці сама не магла даваць рады з гаспадаркай. А нас, дзяцей, было... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org