- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).
Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (падборка “Шыпшына” у калектыўным зборніку “Лагодны прамень раніцы”, 1988) і казак (“Мэва”, 1988), быў адным з кіраўнікоў таварыства “Тутэйшыя”, з 1989 годзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пачатку 90-х гг. зацікавіўся тэатрам, распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі (“Стомлены д’ябал”, “Трышчан ды Іжота”, “Чатыры гісторыі Саламеі”, “Францішка, або Навука кахання”, “Тарас на Парнасе” і інш.) Шмат піша для дзіцячага гледача (“Хохлік”, “Піліпка і Ведзьма”, “Шлях да Батлеему”, “Пацалунак ночы”, “Пясчаны замак” і інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках “Хохлік” (2002), “Стомлены д’ябал” (2004), “Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), “Шлях да Бэтлеему” (2009), “Сёстры Псіхеі” (2010).
Як літаратуразнаўца спачатку займаўся літаратурнай крытыкай, выдаў зборнікі артыкулаў “Як пакахаць ружу?” (1989) і “Партрэт шкла” (1991), пазней зацікавіўся даследаваннем старадаўняй беларускай літаратуры і шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар навуковых манаграфій: “Герoіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. (1993), “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу” (2002), “Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы” (2005), “Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” (Мн., 2010), падручніка “Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст.” (2005), адзін з сааўтараў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў (т. 1, 2006).
Займаецца папулярызацыяй беларускай культуры ў Польшчы і польскай культуры ў Беларусі. Падрыхтаваў да выдання зборнік Францішкі Уршулі Радзівіл “Творы” (2003) і анталогію “Вар’ят і манашка. Польская драматургія ХХ стагоддзя” (2006). За сваю дзейнасць быў адзначаны ў 2001 г. ўзнагародай імя Е. Гедройца Польскага Інстытута ў Мінску, а ў 2008 г. медалем Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Польшчы (KEN).
У 2009 г. у Мінску выйшаў зборнік артыкулаў пра драматургічную творчасць Сяргея Кавалёва: “Паміж Беларуссю і Польшчай: Драматургія Сяргея Кавалёва / Pomiędzy Białorusią a Polską: Dramaturgia Siarhieja Kawaloua”.
Жыве ў Любліне.
Е-mail: skowalow@tut.by; skowalow@wp.plБеларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а... Болей »
Кніга прысвечана шмашоўнай героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы канца XVI ст. Даследуюцца паэмы Ф. Градоўскага, А. Рымшы, Я. Радвана і іншых незаслужана забытых сёння тагачасных паэтаў, разглядаюцца канкрэтныя гісторыка-кулыурныя ўмовы ўзнікнення героіка-эпічнай паэзіі ў Вялікім княстве Літоўскім.... Болей »
Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі. Пільная ўвага маладога... Болей »
Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус... Болей »
Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі... Болей »
Зборнік артыкулаў і рэцэнзій беларускіх і польскіх крытыкаў падрыхтаваны з нагоды 20-годдзя творчай дзейнасці вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва (нар. у 1963 г. у Магілёве). Кніга дае ўнікальную магчымасць прасачыцьмастацкую эвалюцыю пісьменніка, параўнаць рэцэпцыю яго творчасці на радзіме... Болей »
Zebrane w tym tomie referaty są pokłosiem konferencji naukowej zorganizowanej przez Zakład Badań Etnicznych Wydziału Politologii Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, przy współudziale Związku Polaków na Białorusi, Urzędu Wojewódzkiego oraz Marszałkowskiego w Lublinie. Sesja nt. Stan i perspektywy rozwoju... Болей »
Tworzące zbiór artykuły były prezentowane w formie referatów na międzynarodowej konferencji naukowej, zorganizowanej w dniach 30 listopada - 1 grudnia 1998 roku przez historyków literatury z Instytutu Filologii Wschodniosłowiańskiej Uniwersytetu w Białymstoku.... Болей »
* ALACHNOWICZ Julia (Аляхновіч Юлія), Міжмоўны кантэкст устойлівай адзінкі абвесці вакол пальца * ALACHNOWICZ Mikałaj (Аляхновіч Мікалай), Сэнсавая адметнасць устойлівых адзінак беларуска-польскай моўнай мяжы * ANICZENKA Uładzimir (Анічэнка Уладзімір), Моўная спадчына беларускай мовы *... Болей »