- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).
Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (падборка “Шыпшына” у калектыўным зборніку “Лагодны прамень раніцы”, 1988) і казак (“Мэва”, 1988), быў адным з кіраўнікоў таварыства “Тутэйшыя”, з 1989 годзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пачатку 90-х гг. зацікавіўся тэатрам, распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі (“Стомлены д’ябал”, “Трышчан ды Іжота”, “Чатыры гісторыі Саламеі”, “Францішка, або Навука кахання”, “Тарас на Парнасе” і інш.) Шмат піша для дзіцячага гледача (“Хохлік”, “Піліпка і Ведзьма”, “Шлях да Батлеему”, “Пацалунак ночы”, “Пясчаны замак” і інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках “Хохлік” (2002), “Стомлены д’ябал” (2004), “Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), “Шлях да Бэтлеему” (2009), “Сёстры Псіхеі” (2010).
Як літаратуразнаўца спачатку займаўся літаратурнай крытыкай, выдаў зборнікі артыкулаў “Як пакахаць ружу?” (1989) і “Партрэт шкла” (1991), пазней зацікавіўся даследаваннем старадаўняй беларускай літаратуры і шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар навуковых манаграфій: “Герoіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. (1993), “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу” (2002), “Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы” (2005), “Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” (Мн., 2010), падручніка “Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст.” (2005), адзін з сааўтараў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў (т. 1, 2006).
Займаецца папулярызацыяй беларускай культуры ў Польшчы і польскай культуры ў Беларусі. Падрыхтаваў да выдання зборнік Францішкі Уршулі Радзівіл “Творы” (2003) і анталогію “Вар’ят і манашка. Польская драматургія ХХ стагоддзя” (2006). За сваю дзейнасць быў адзначаны ў 2001 г. ўзнагародай імя Е. Гедройца Польскага Інстытута ў Мінску, а ў 2008 г. медалем Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Польшчы (KEN).
У 2009 г. у Мінску выйшаў зборнік артыкулаў пра драматургічную творчасць Сяргея Кавалёва: “Паміж Беларуссю і Польшчай: Драматургія Сяргея Кавалёва / Pomiędzy Białorusią a Polską: Dramaturgia Siarhieja Kawaloua”.
Жыве ў Любліне.
Е-mail: skowalow@tut.by; skowalow@wp.pl“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »
Мор Ёкай СЫНЫ ЧАЛАВЕКА З КАМЕННЫМ СЭРЦАМ * Леў Лунц ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ * Марэк Гласка КРЫЖ * Дрытэра Аголы ЗАБОЙСТВА * Ігар Сідарук КАНЕЦ ЭПОХІ * Сяргей Кавалёў СТОМЛЕНЫ Д`ЯБАЛ * Алесь Аркуш ПРЫСУД ВАЛАДАРА * Юры Гумянюк ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ * Вінцэсь Мудроў НЯЧЫСЬЦІК У ФРАКУ * Лера Сом ВЕРШЫ * Вітаўт... Болей »
Прушыньскі, Івашкевіч. А цяпер да мяне ў думках прыходзіць і зусім іншы за іх чалавек і пісьменьнік, Юзаф Мацкевіч. Да вайны ён быў супрацоўнікам віленскага "Słowa", рэдактар якога, ягоны брат Станіслаў Мацкевіч, рабіў шмат шуму, палемізаваў артыкуламі, займаўся палітыкай, біўся ў двубоях (на шаблях)... Болей »
Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы.... Болей »