- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Ковчег» заснавана ў 1991 годзе з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і музыкі. Назву выдавецтва атрымала дзякуючы паэтычнай серыі, у якой цягам гадоў убачылі свет 15 паэтычных зборнікаў сучасных беларускіх аўтараў: Зміцера Строцава, Фелікса Аксёнцава, Тяццяны Сапач, Алены Казанцавай, Адама Глобуса, Юрыя Цыбіна і інш.
Напачатку 90-х гадоў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдавецтва «Ковчег» выдала аудыё-альбом «Беларускія народныя казкі», які стаў першым і апошнім вінілавым дыскам, выдадзеным у Беларусі. У той жа час «Ковчег» распачаў праграму выдання аудыёкасет, а затым кампакт-дыскаў з запісамі беларускай музыкі і беларускіх выканауцаў, у выніку чаго «Ковчег» выдаў і першы беларускі CD.
Штогод выдавецтва «Ковчег» выдае больш за 50 найменняў кампакт-дыскаў беларускіх аўтараў і выканаўцаў, а таксама кніг беларускіх аўтараў. За 20 год выдавецкай дзейнасці «Ковчег» выдаў больш за 300 найменняў кампакт-дыскаў агульным накладам больш за 200 000 асобнікаў і каля 500 кніг. Акрамя мастацкіх твораў, «Ковчег» выдае шмат даведачнай літаратуры, навуковых прац, тэзісаў дакладаў канферэнцый і сімпозіумаў, аматарам музыкі штогод прапаноўваюцца запісы ў самым шырокім дыяпазоне музычных стыляў: классіка і фальклор, духоўная музыка і выданні для дзяцей, а таксама джаз, блюз, рок, электронная музыка і інш.
У падтрымку ўласных выданняў «Ковчег» рэгулярна арганізуе канцэрты артыстаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў.
Крыніца: Facebook
Жыў-быў на белым свеце коцік. Меў ён невялічкую хатку на краі вёскі, невялічкую печачку ў хатцы і вялікае люстэрка, у якое любіў глядзецца кожную раніцу, абед і вечар. Калі коцік падыходзіў да люстэрка і зазіраў у яго, то там адразу ж з'яўляліся доўгія вусы, кароткія вушкі, прыгожыя вочкі і маленькі... Болей »
Гісторыя зямлі беларускай насычана загадкамі і таямніцамі, якія з глыбокай даўніны, а то і з блізкай сучаснасці дай-шлі да нас у вобразах легенд, паданняў і цікавых гісторый. Новую кнігу пісьменніка і краязнаўца Ігара Пракаповіча якраз і складаюць невялікія апавяданні і вершы, сюжэты якіх ён пачуў і... Болей »
“Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, таму што ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю... Болей »
Як запэўнівае аўтар, гэта “першая антылітаратурная кніга па-беларуску”. Берлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная ўдзельніца гладыятарскіх баёў на сцэне сусветна вядомай оперы, выпадковы салдат Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы манцёр Гібрыеў... Усіх... Болей »
Вітражная кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыцьцё вакол адной асобы.... Болей »
Новая кніга Змітра Вішнёва складаеццй з ггадарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя... Болей »
Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя”... Болей »
У зборнік уваходзяць вакальныя творы Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833). Выданне ажыццёўлена ў гонар 250-годдзя кампазітара. Прызначана аматарам музыкі, а таксама ў якасці рэпертуарнага зборніка для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Беларусі... Болей »
Творчасць Ніны Шкляравай - каштоўны матэрыял для навуковага аналізу, але сістэматызавана яшчэ не вывучалася беларускімі крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Кніга А. Бараноўскага з’яўляецца першай спробай такога вывучэння. Аўтар аналізуе мастацкія сродкі лірыкі Н. Шкляравай, прадстаўляючы пры гэтым іх разгорнутую... Болей »