- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Ковчег» заснавана ў 1991 годзе з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і музыкі. Назву выдавецтва атрымала дзякуючы паэтычнай серыі, у якой цягам гадоў убачылі свет 15 паэтычных зборнікаў сучасных беларускіх аўтараў: Зміцера Строцава, Фелікса Аксёнцава, Тяццяны Сапач, Алены Казанцавай, Адама Глобуса, Юрыя Цыбіна і інш.
Напачатку 90-х гадоў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдавецтва «Ковчег» выдала аудыё-альбом «Беларускія народныя казкі», які стаў першым і апошнім вінілавым дыскам, выдадзеным у Беларусі. У той жа час «Ковчег» распачаў праграму выдання аудыёкасет, а затым кампакт-дыскаў з запісамі беларускай музыкі і беларускіх выканауцаў, у выніку чаго «Ковчег» выдаў і першы беларускі CD.
Штогод выдавецтва «Ковчег» выдае больш за 50 найменняў кампакт-дыскаў беларускіх аўтараў і выканаўцаў, а таксама кніг беларускіх аўтараў. За 20 год выдавецкай дзейнасці «Ковчег» выдаў больш за 300 найменняў кампакт-дыскаў агульным накладам больш за 200 000 асобнікаў і каля 500 кніг. Акрамя мастацкіх твораў, «Ковчег» выдае шмат даведачнай літаратуры, навуковых прац, тэзісаў дакладаў канферэнцый і сімпозіумаў, аматарам музыкі штогод прапаноўваюцца запісы ў самым шырокім дыяпазоне музычных стыляў: классіка і фальклор, духоўная музыка і выданні для дзяцей, а таксама джаз, блюз, рок, электронная музыка і інш.
У падтрымку ўласных выданняў «Ковчег» рэгулярна арганізуе канцэрты артыстаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў.
Крыніца: Facebook
Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага... Болей »
Героі кнігі – простыя людзі, якія не маюць вялікага багацця і ўлады. Яны знаходзяць радасць і шчасце ў іншым. А ў чым, вы даведаецеся, прачытаўшы гэтую кнігу. Невялікія па памеры творы прасякнуты беларускім народным гумарам, які – родны брат англійскаму і балгарскаму… Хочацца, каб вы прачыталі кнігу... Болей »
Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае»... Болей »
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Месца дзеяньня раману — Беларусь ў 2050 годзе пасьля так званых «Непажаданых падзеяў» — шэрагу тэхнагенных і экалягічных наступстваў, якія прывялі да росту спадчынных захворваньняў... Болей »
Кнiга беларускага самабытнага паэта Яўгена Прадзядовiча. Паэт, якi жы ў у вёсцы Зембiн i зарана пайшоў з жыцця, пакiнуў пасля сябе нiзку пранiзлiвых, фiласофскiх i лiрычных вершаў. Яўген Прадзядовiч меў адукацыю фiлолага, актора i псiхолага. Працаваў выкладчыкам, псiхолагам, а апошнiя свае гады быў мастацкiм... Болей »
«Холокост в книгах «Память» Республики Беларусь» —это своеобразный путеводитель по изданиям этой серии. В книге даны короткие обзорные рецензии на каждое издание. Выделены важные исторические события, связанные с Холокостом, с гитлеровским геноцидов еврейского населения Беларуси. Книга должна помочь... Болей »
«Белорусское кино. Персоналии» — продолжение книги «Белорусское кино в лицах». В издании содержится богатый справочный материал о деятелях белорусского кино за 80-летнюю историю его существования. Книга рассчитана на творческих работников, специалистов и практиков кино, а также всех интересующихся историей... Болей »
Напярэдадні дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пабачыў сьвет кніга знакавага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Имя сей звезде Чернобыль». Боль і разуменьне страшнага лёсу што напаткаў Беларусь у выніку «перамогі» савецкай навукі вылітыя ў лістах нататках... Болей »
Дарагія дзеці зь Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы! Мой урад з дапамогаю праграмы “Матра” (Matra-programma) падтрымлівае перамены да лепшага ў краінах, дзе вы жывяцё. Пры гэтым мы імкнемся ўмацоўваць дэмакратыю, сяброўскія ўзаемадачыненьні й супрацоўніцтва паміж вашымі й маёй краінамі. Праграма “Матра” існуе... Болей »
Гэтую кнігу Алеся Адамовіча складаюць тры апошнія аповесьці — "Вэнэра", "Нямко" і "Vixi" — якія раней асобнымі выданьнямі не выходзілі, бо пісаліся ўжо ў постсавецкі час і адлюстроўваюць незалежны погляд на беларускую гісторыю і беларускага чалавека XX стагодзьдзя.... Болей »