- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся я 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. У 1940 г. скончыў 8 класаў Ліцвінаўскай СШ, здаў экстэрнам за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, першы курс якога закончыў у 1941 г. Удзельнічаў у Айчыннай вайне, служыў у арміі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. У 1948 г. скончыў (на выдатна) Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці. Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949 – 1955). З 1956 г. – настаўнік беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы». З 1971 г. – у Гродзенскім педінстытуце (пасля універсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986). Асноўная тэматыка навуковых публікацый: фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура маўлення і стылістыка.
Апублікаваў 520 навуковых, навукова-метадычных і іншых прац, у тым ліку 40 кніг (манаграфіі, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі нарысаў). Сярод кніг – 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Памёр Іван Лепешаў 12.10.2014 г.
У слоўніку даецца семантычная, граматычная, стылістычная, а часам і этымалагічная характарыстыка каля 700 народна-дыялектных фразеалагізмаў, якія не апісваліся ў беларускіх лексікаграфічных ці фразеаграфічных даведніках як літаратурнай, так і дыялектнай мовы. Разлічаны на студэнтаў-філолагаў, настаўнікаў... Болей »
Мэта практьткума – падрыхтаваць студэнтаў да засваення курсаў беларусазнаўства. Пасля кароткіх тлумачэнняў і даведак даюцца разнастайныя пісьмовыя і вусныя заданні. Вялікая ўвага ўдзяляецца не толькі арфаграфіі і пунктуацыі, а і словаўжыванню, культуры мовы.... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці". Зборнік адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці.... Болей »
Проза Казько Віктар. Пра Моцю. Нізка апавяданняў Шчур Макс. Аўтсайдэр. Аповесць Федарэнка Андрэй. Сечка-15. Запісы Сазонаў Віктар. Залік па ЧэГэДэ. Апавяданне Усеня Алесь. Мой лістапад… Згадкі Паэзія Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі. Вершы Сідарук Ігар. І ліст кляновы, як Хрыстос… Вершы Шах... Болей »
Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »
Ніл Гілевіч. Споведзь крывічанкі * Ігар Сідарук. Подых звера. Лясовы трыпціх * Віка Трэнас. За крок да раю... Вершы * Святлана Варонік. Святло самоты. Вершы * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман * Аляксандр Лукашук. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў * Андрэй Федарэнка. Сечка-13... Болей »
"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »
Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны... Болей »
Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »
* Калачынскі Міхась — 85 гадоў з дня нараджэння * Андруковіч Алесь, "Плешча мора вечнай воляй...": Творчасць Алеся Гурло * Бароўская Ірына, Паэтыка песенна-любоўнай лірыкі * Бельскі Алесь, "Дажджлівых раніц пазалота...": Лірыка Веры Вярбы * Брыгадзін Пётр, Пытанне якасці адукацыі... Болей »