be

Лепешаў Іван

Лепешаў Іван

Нарадзіўся я 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. У 1940 г. скончыў 8 класаў Ліцвінаўскай СШ, здаў экстэрнам за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, першы курс якога закончыў у 1941 г. Удзельнічаў у Айчыннай вайне, служыў у арміі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. У 1948 г. скончыў (на выдатна) Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці. Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949 – 1955). З 1956 г. – настаўнік беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы». З 1971 г. – у Гродзенскім педінстытуце (пасля універсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986). Асноўная тэматыка навуковых публікацый: фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура маўлення і стылістыка.

Апублікаваў 520 навуковых, навукова-метадычных і іншых прац, у тым ліку 40 кніг (манаграфіі, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі нарысаў). Сярод кніг – 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Памёр Іван Лепешаў 12.10.2014 г.

Лепешаў Іван. Выданьні

Роднае слова 09(177)2002

Роднае слова 09(177)2002

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Багданава Аксана, На кліч сэрца і душы: Карціна "Максім Багдановіч і Зоська Верас у Мінску. 1916 год" Івана Пратасені * Барбук Мікола, Дзе вы, дзед Талаш, Сцёпка з Аленкай ды Міколка-паравоз?..: Я складаю праграму. * Бароўская Ірына, Пад зоркаю песні: Песенная спадчына Максіма Танка ... Болей »

Роднае слова 07(175)2002

Роднае слова 07(175)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Абрагімовіч Марына, Бульба: 3 гісторыі назвы * Аладава Радаслава, Музычны свет Генрыха Вагнера * Буглак Жана, "Бульбу параць, бульбу вараць, бульбу так сабе ядуць": Семантычная і дэрывацыйная арганізацыя найменняў бульбяных страваў у народнай мове * Бунько Наталля, "Страказа з бліскушчымі... Болей »

Роднае слова 06(174)2002

Роднае слова 06(174)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Уладзімір Караткевіч — Вячаславу Рагойшу * Баршчэўскі Лявон, Пра скандынаўскіх багоў і герояў: Вывучэнне фрагмента з эпасу "Старэйшая Эда" ў VIII класе * Бунько Наталля, "Шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк": Назвы матылька ў беларускіх гаворках * Буто Вераніка, Селянін у аповесці Васіля... Болей »

Роднае слова 05(173)2002

Роднае слова 05(173)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Аладава Радаслава, Паэма Янкі Купалы "Над ракою Арэсай" у люстэрку музычнага міфа ... * Багамолава Алена, Роля экспрэсіўна-вобразнага слова ў беларускіх народных песнях * Багданава Аксана, Мара пра мора: Пейзажы Леаніда Леўчанкі * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Асветніцтва; Літаратура... Болей »

Роднае слова 04(172)2002

Роднае слова 04(172)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Багдановіч Ірына, Паэтычны авангард і багема 1920-х гг.: Творчасць Язэпа Пушчы, Тодара Кляшторнага, Уладзіміра Жылкі і іншых * Волкава А., Табе выбіраць! Аголенае сэрца * Гапоненка Ірына, Беларускі іменаслоў перыяду першага беларускага адраджэння: Аўтарскія подпісы і псеўданімы * Давыдава... Болей »

Роднае слова 03(171)2002

Роднае слова 03(171)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Анкудовіч Янія, Алесь Гарун: Жыццё і творчасць: тэсты * Бароўская Ірына, "Усе мы родам з дзяцінства": Песенная лірыка Віктара Шніпа * Бацькова Зоя, "Смяяцца не грэх": Сцэнар свята гумару для вучняў IX — XI класаў * Бушыла Наталля, "...Трэба быць па-чалавечы добрым і мужным...": Распрацоўка... Болей »

Роднае слова 02(170)2002

Роднае слова 02(170)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Якуб Колас у творах мастакоў * Аўрамчык М., У доме Якуба Коласа * Бойка Ларыса, "Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена...": Сцэнар гістарычнай вечарыны * Гаранін Сяргей, Літаратурны працэс на мяжы эпох: Ад ранняга да позняга Сярэднявечча (працяг) * Гаўрош Марыя, "Хачу, арлы... Болей »

Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 1 (3) 2000

Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 1 (3) 2000

навукова-тэарэтычны часопіс

Павел Уладзіміравіч Сцяцко Рэфераты Байтасов Р. Р., Акты правительства Беларуси в период после провозглашения государственного суверенитета страны (до 1994 года) Богуш Т.А., Козловский А.В., Некоторые социально-психологические предикторы употребления наркотиков в молодежной среде и отношение... Болей »

Роднае слова 1(97)1996

Роднае слова 1(97)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Баршчэўскі Лявон, Сярэднявечны эпас: Шата Руставелі і яго паэма «Віцязь у тыгравай шкуры»; Рыцарскі раман. «Аповесць пра Трышчана» * Бельскі Алесь, Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці: Сучаснасць у мастацкім асэнсаванні Івана Шамякіна * Бугаёў Дзмітрый, Паўнакроўнасць жыцця: Літаратурны... Болей »

Роднае слова 10(94)1995

Роднае слова 10(94)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Баршчэўскі Лявон, Віблія як помнік старажытнай літаратуры * Басава Ганна, Лістабой, ліставей, ліставір...: Аказіянальныя назоўнікі, створаныя паводле канкрэтнага ўзору * Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы * Бельскі Алесь, «Вечна восень у сэрцы нашу...»: Восень у паэзіі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org