be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Творы

Творы

Проза. Крытыка. Публіцыстыка
Гмырак Лявон

Толькі 24 гады пражыў здольны белетрыст, крытык і публіцыст Мечыслаў Бабровіч (1891 —1915), вядомы ў літаратуры па псеўданіме Лявон Гмырак. За тры гады да гібелі на вайне ён апублікаваў у «Нашай ніве» і блізкіх да яе выданнях свае творы, якія ўвайшлі ў гэтую першую кніжку пісьменніка. У іх таленавіта... Болей »

Трэцяе вока

Трэцяе вока

Аповесці, апавяданні, эсэ
Сачанка Барыс

У кнігу Б. Сачанкі ўключаны творы, напісаныя ў апошнія гады, яны добра вядомы чытачу па публікацыях ў перыядычным друку. Галоўная тэма твораў — сённяшняе жыццё, тыя праблемы, што глыбока хвалююць людзей асабліва ў апошні час. Нямала старонак прысвечана каханню.... Болей »

У горадзе валадарыць Рагвалод
pdf epub

У горадзе валадарыць Рагвалод

Вершаказы і пункціры
Разанаў Алесь

Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры і вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай... Болей »

Уратуй ад нячыстага

Уратуй ад нячыстага

Аповесці, апавяданні
Гардзей Віктар

Аповесць «Па Сеньку і шапка» абвострана і праўдзіва цераз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі, выразна высвечвае ўсе тыя праблемы, якія прывялі яе амаль да поўнага разбурэння, спарадзіўшы беспрасветную харчовую нястачу сёння. Месца і час дзеяння ў аповесці «Уратуй ад нячыстага»... Болей »

Ферма.1984

Ферма.1984

Аповесць. Раман
Оруэл Джордж

Англійскі пісьменнік Дж. Оруэл (1903—1950) у сваіх анты-утопіях намаляваў гратэскавую карціну жыцця таталітарнай дзяржавы, паставіў праблемы, над вырашэннем якіх і сёння думае чалавецтва.... Болей »

Хлопчык глядзіць
pdf

Хлопчык глядзіць

Выбраныя вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця.... Болей »

Цар — зэк Сямён Івашкін

Цар — зэк Сямён Івашкін

Аповесці, апавяданні
Хомчанка Васіль

У кнізе дзве аповесці і апавяданні, аснаваныя на дакументальных і аўтабіяграфічных фактах. Аўтар у трыццаць сёмым годзе быў рэпрэсіраваны і чатыры гады адбываў пакаранне ў лагерах. Затым ваяваў, а пасля вайны працяглы час працаваў ваенным суддзёй. Аповесць «Цар — зэк Сямён Івашкін», якая дала назву кнізе... Болей »

Цвінтар
pdf

Цвінтар

вершы
Аксак Валянціна

Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога... Болей »

Чорная лесвіца
pdf

Чорная лесвіца

Вершы, паэма
Зуёнак Васіль

Чорная рэчка Пушкіна — чорная лесвіца Янкі Купалы — чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі. Новая кніга Васіля Зуёнка прасякнута трагедыйным пафасам, паслячарнобыльскай трывогаю.... Болей »

А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю...

А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю...

З біяграфіі Максіма Багдановіча
Каханоўскі Генадзь

Важная падзея ў жыцці Максіма Багдановіча — паездка на Беларусь летам 1911 г. Аўтар на аснове архіўных знаходак — а гэта ўспаміны сучаснікаў, лісты нашаніўцаў і бацькі паэта да знаёмых Максіма — узнаўляе бадай самы плённы, так званы ракуцёўшчынскі, перыяд у творчасці паэта. Выданне падрыхтавана да 80-годдзя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org