be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Матчына слова

Матчына слова

кніга пра беларускую мову

«Не толькі жыве чалавек хлебам..., але найбольш словам» — сказаў вялікі сын нашага народа Францішак Скарына. Але не так ужо і шмат знойдзецца народаў, у слова якіх быў бы такі трагічны лёс. I ўсё ж была ў нашага народа з яго «самай гарманічнай» (Адам Міцкевіч) моваю вялікая вера, без якой ён, кажучы... Болей »

Невымоўнае
pdf

Невымоўнае

Вершы
Каржанеўская Галіна

У гэтую кнігу паэтэса ашчадна адабрала лепшыя вершы са сваіх кніг і шматлікіх часопісных і газетных публікацый. Яе крыху сцішаная лірыка адразу кранае душу чытача абвостраным пачуццём справядлівасці, душэўнай чысцінёй, якая раскрывалася ва ўсепераможным пачуцці кахання, дружбы, чалавечай еднасці. Апошнім... Болей »

Пад шум дажджу

Пад шум дажджу

вершы, паэмы
Астапенка Змітрок

У кнігу ўключаны вершы аднаго з таленавітых беларускіх паэтаў Змітрака Астапенкі (1910—1944), напісаныя і надрукаваныя ў канцы дваццатых — пачатку трыццатых гадоў, вершы з ненадрукаванага зборніка (1933), вершы і паэмы часу Вялікай Айчыннай вайны, лісты паэта да родных.... Болей »

Палон

Палон

Аповесць
Аўрамчык Мікола

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палонг голад і здзекі ў фашысцкім лагеры.... Болей »

Партрэт шкла
pdf epub

Партрэт шкла


Кавалёў Сяргей

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі. Пільная ўвага маладога... Болей »

Пастушыная гісторыя пра Дафніса i Хлою: Раман / Метамарфозы, ці Залаты асёл: Раман

Пастушыная гісторыя пра Дафніса i Хлою: Раман / Метамарфозы, ці Залаты асёл: Раман


Лонг, Апулей

Пастушыная гісторыя пра Дафніса i Хлою: Раман Лонг; Пераклад са старажытнагрэцкай мовы, прадмова i каментары А. Клышкі). / Метамарфозы, ці Залаты асёл: Раман Апулей; Пераклад з лацінскай мовы, прадмова i каментары П. Бітэля). Упершыню на беларускай мове выдаюцца ў перакладзе з арыгіналаў сусветна вядомыя... Болей »

Пожня
pdf epub

Пожня

Аповесць
Петручук Васіль

У аповесці «Пожня» Васіль Петручук, беларускі празаік з Беласточчыны (ПР), у форме ўспамінаў сіраты-пастушка пераканаўча паказвае праблемы, якія сугучны нашаму часу. Гэта кніга — вострае непрыняцце чалавечай бездухоўнасці, голага эгаізму, гарачы заклік да сумлення, дабрыні, міласэрнасці, да... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

У зборніку разглядаюцца праблемы вывучэння творчай спадчыны Ф. Скарыны. Асобнымі раздзеламі вылучаны ўспаміны і архіўныя дакументы пра жыццё і творчасць выдатных дзеячаў беларускай навукі і культуры М. М. Улашчыка, Б. I. Эпімаха-Шыпілы, a таксама матэрыялы Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры імя... Болей »

Споведзь на зададзеную тэму

Споведзь на зададзеную тэму


Ельцын Барыс

Кніга вядомага палітычнага дзеяча Барыса Ельцына "Споведзь на зададзеную тэму" — шчыры, праўдзівы, напоўнены трывогай і клопатам за лёс Айчыны дыялог з чытачом.... Болей »

Судны дзень Скарыны

Судны дзень Скарыны

драматычная паэма
Арочка Мікола

Драматическая поэма о Франциске Скорине — это попытка осмыслить: в чем же драма нашего первопечатника?.. Славный деятель Возрождения не мог отыскать на своей родине среди духовных иерархов, магнатов понимания и материальной поддержки для своего жизненно важного дела — издания книг на языке, с которым... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org