be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Сцежкамі Мацея Бурачка
pdf epub mobi fb2

Сцежкамі Мацея Бурачка

Пошукі, замалёўкі, нарысы
Содаль Уладзімір

З часу нараджэння Францішка Багушэвіча мінула 150 гадоў. Яго спадчына, вядомая чытачу, шырока даследавана сучасным літаратуразнаўствам, архівы паэта, на жаль, не ацалелі. Аўтару кнігі ўдалося аднавіць шмат якія старонкі жыццёвага шляху паэта, яго асяроддзе, паказаць Ф. Багушэвіча ў Пецярбургу, Доцішках... Болей »

Сэрцам пачуты звон

Сэрцам пачуты звон

Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка
Гарун Алесь

Творчасць Алеся Гаруна (Прушынскага Аляксандра Уладзіміравіча, 1887—1920) — адна з самых выдатных і адначасна трагічных старонак у гісторыі беларускай літаратуры. У гэтай кнізе сабрана ўся знойдзеная на гэты час творчая спадчына Алеся Гаруна — таленавітага і самабытнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста.... Болей »

Там, за дзвярыма
pdf

Там, за дзвярыма

Вершы ў прозе
Арлоў Уладзімер

Уладзімір Арлоў вядомы як аўтар гістарычных апавяданняў і аповесцяў. У кнізе «Там, за дзвярыма» сабраны ягоныя вершы-версеты, якія ўзніклі на памежжы паэзіі і прозы, у тым магічным полі, дзе будзённае сустракаецца з ірэальным, сённяшняе пранікае ў далёкае мінулае, а мінуласць ператвараецца ў прышласць.... Болей »

Творы

Творы


Абуховіч Альгерд

Альгерд Абуховіч (1840—1898) — адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Нарадзіўшыся ў радавітай дваранскай сям’і, ён, аднак, становіцца «мужыцкім» пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры. Кніга выдаецца да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.... Болей »

Трызна

Трызна

Апавяданні
Гайдук Мікола

Пісьменнік жыў і працаваў у Беластоку. Гісторык, фалькларыст, краязнаўца, ён і ў беларускай літара-туры мае свой адметны голас. Гістарычныя апавяданні, змешчаныя ў гэтай кнізе, даносяць да нас водгулле сівой мінуўшчыны нашай Айчыны.... Болей »

У вайны не жаночае аблічча

У вайны не жаночае аблічча

Дакументальная аповесць
Алексіевич Святлана

Аповесць С. Алексіевіч, напісаная ў жанры такіх вядомых твораў, як «Я з вогненнай вёскі...?» А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка і «Блакадная кніга» А. Адамовіча і Д. Граніна — гэта амаль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Мы чуем галасы жанчын, якія, прайшоўшы ўсе выпрабаванні... Болей »

Чалавек без адраса
pdf epub

Чалавек без адраса

апавяданні
Багданава Галіна

Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці.... Болей »

А на Палессі
pdf

А на Палессі

вершы і балады
Бічэль-Загнетава Данута

Жанравыя асаблівасці новай кнігі паэткі вызначаны лірычнымі вершамі і гістарычнымі баладамі. Данута Бічэль-Загнетава з усёй уласцівай ёй эмацыянальнасцю і паэтычным імпэтам не проста даследуе, а літаральна жыве беларускай гісторыяй. Паэтку захапляюць выдатныя асобы мінуўшчыны — Ефрасіння Полацкая. Усяслаў... Болей »

Ахвяры
epub

Ахвяры

Аповесць
Шамякін Іван

У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходства, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазневую цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за адну хвіліну, як толькі... Болей »

Белы сон
pdf

Белы сон

Вершы і паэмы
Генiюш Ларыса

Мир поэзии выдающейся белорусской поэтессы Ларисы Гениюш (1910 - 1983) широк и разнообразен, но первая и самая главная ее забота — родная Беларусь, ее язык, много-страдальный и вечный, как сама жизнь, белорусский народ. Наряду с произведениями, уже известными читателю, в книгу вошли стихи и поэмы, созданные... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org