- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
У зборнік увайшлі беларускія народныя льегенды, паданні, вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е. Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага... Болей »
У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах... Болей »
Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.... Болей »
Героі твораў маладога пісьменніка — нашы сучаснікі, пераважна студэнты, з іх нястомным пошукам ісціны, праўды, свайго месца ў жыцці. Аўтар тонка заўважае і ставіць вострыя маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, якія накапіліся ў грамадстве і ў асяроддзі моладзі ў застойны перыяд.... Болей »
Галоўны герой аповесці «Дарога на замчышча» — юнак, які шукае сваё месца ў жыцці. Вострыя сацыяльныя і экалагічныя праблемы на фоне Чарнобыльскай аварыі празаік даследуе ў аповесці «Дуб». Аповесць «Стрэчанне» прысвечана нялёгкаму лёсу маладой жанчыны Тані Касач. Пераадолець жыццёвыя нягоды ёй памагае... Болей »
На заводзе аўтапрычэпаў выбіралі дырэктара. Такія выбары былі першыя ў горадзе, хоць, безумоўна, не першыя ў рэспубліцы, у вобласці. Эксперымент перабудовы, дэмакратыі. Таму на сходзе прадстаўнікоў цэхаў, службаў прысутнічала сама Ала Уладзіславаўна Наліцкая, першы сакратар гаркома. Чалавек яна ў горадзе... Болей »
Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі... Болей »
Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным... Болей »
Пераклады твораў замежнай лiтаратуры звычайна ставяць такiя мэты, як знаёмства чытача з творчасцю яшчэ незнаёмых нам пiсьменнiкаў, з жыццём iншых краiн, стымуляванне творчых працэсаў у сваёй лiтаратуры, расстаноўка станоўчых акцэнтау у культурных сувязях i г. д. Гэты зборнiк не з'яўляецца выключэннем... Болей »
Даваенная беларуская літаратура, асабліва ў 30-я гады, развівалася ва ўмовах таталітарнага ўціску. Мала хто з беларускіх пісьменнікаў адчуваў сябе спакойна і незалежна. Многія жылі прадчуваннем арышту, рэпрэсій. Што датычыць творчасці Міхася Зарэцкага, то яго творы, як мы бачым, сёння патрабуюць новага... Болей »