- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен... Болей »
Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся.... Болей »
Імя Анатоля Сыса сёння на вуснах юнага і сталага чытача. Паэзія маладога ўзростам утрапёнага рыцара роднага слова, роднай культуры і гісторыі сталая на думку, на майстэрства. Кніга паэзіі Анатоля Сыса «Пан Лес» — сведчанне жывучасці, неабходнасці і яшчэ нявычарпаных магчымасцей беларускага слова, чые... Болей »
У рамане Г. Кірылава уваскрашаюцца падзеі вясны і лета 1941 года на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі, АдзІн з галоўных герояў, былы падпольшчык, старшыня сельсавета Кляноўскі, горача бярэцца за ўстанаўленне новага, сацыялістычнага ладу. Пачынаецца вайна. Яна ставіць перад кожным пытанне: што рабіць?... Болей »
Кнігу склалі паэмы і п’есы народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Некаторыя творы (трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На куццю» і інш.) пасля доўгага забыцця вернуты чытачу.... Болей »
У кнігу Арсеня Ліса (нар. у 1934 г.), кандыдата філалагічных навук, вядомага даследчыка-фалькларыста, аўтара папулярных сярод чытачоў прац па гісторыі культуры, увайшлі артыкулы пра А. Грыневіча, М. і Г. Гарэцкіх, М. Агінскага, людзей, што пакінулі глыбокі след у грамадска-культурным жыцці Беларусі і... Болей »
Историк и литературовед Г. Киселев предлагает читателям в своем переводе дилогию об авторстве знаменитых белорусских поэм «Энеида навыворот» и «Тарас на Парнасе», о трудных поисках исторической истины, о культурных связях, духовном братстве Белоруссии, России и Украины. Работая над русским вариантом... Болей »
Паэт і літаратуразнаўца Ян Чыквін (нар. у 1940 г.) жыве ў Польскай Народнай Рэспубліцы. На яго творчым рахунку — шэраг паэтычных зборнікаў, выдадзеных у розныя гады на беларускай мове ў Беластоку. Вершы, якія ўвайшлі ў кнігу „Светлы міг”, напоўнены фарбамі, непаўторнымі гукамі і тэмпераментам моўнай... Болей »
У кнігу ўключаны лепшыя першы і паэмы з пяці зборнікаў паэта, якія пісаліся на працягу дваццаці гадоў. Любоў да Радзімы, нязгасная памяць продкаў, складаны свет чалавечай душы — вось стрыжнявыя матывы творчасці паэта.... Болей »
«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з’явай у беларускай паэзіі і ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з... Болей »