- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
У кнігу ўключаны выбраныя вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Я́нка Купа́ла, сапр. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай вобласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — 28 чэрвеня 1942, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з «парнаснікаў»;... Болей »
Трагічна-журботныя і гераічна-радасныя старонкі гісторыі ўсіх славянскіх народаў уваскрашае паэт у сваіх баладах, арыгінальных па форме, блізкіх да фальклорных твораў. Кніга балад была адзначана Дзяржаўнай нрэміяй БССР імя Я. Купалы.... Болей »
Лірычная гераіня новай кнігі Галіны Каржанеўскай — наша сучасніца, працаўніца, маці. Яна вылучаецца цэльнасцю характару, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абвостраным пачуццём справядлівасці і душэўнай чысціні. Паэтэса піша пра складанасць чалавечых узаемаадносін, пра хуткаплыннасць часу, пра ўсёпераможнае... Болей »
Люблю глядзець старыя, даваенныя кінафільмы рэвалюцыйнай тэматыкі. Тыя, на якіх або з якімі вырастаў. І некаторыя сучасныя гэтай жа тэматыкі — таксама. Натуральна, аднойчы я павінен быў у сябе ж самога спытаць: чаму? Што мне ў іх падабаецца? І занадта ж прамалінейнае ў некаторых з іх ідэйна-мастацкае... Болей »
Герой аповесці М. Ваданосава (нар. у 1923 г.) пражыў доўгае і складанае шыццё, у якім адлюстраваўся лёс цэлага пакалення — калектывізацыя, перадваенны час, вайна, перыяд узнаўлення. Жыццё героя асветлена чыстым, светлым каханнем, якое ён пранёс і захаваў наперакор нягодам... Мікіта Варановіч гераічна... Болей »
Кніга «Дзень, калі ўпала страла» прысвечана гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, які ўзначальваў мужную барацьбу палачан з наступам крыжакоў, выдатны філосаф-атэіст XVII ст. Казімір Лышчынскі, вальнадумца Аляксандр Незабытоўскі, удзельнікі паўстання 1863—1864... Болей »
Свет рамана «Пушча», які ўвайшоў у выбраныя творы,— прырода. А героі — леснікі, егеры, паляўнічыя. Жыццё ў лесе, у лясной вёсачцы аказваецца не такім спакойным, як здаецца напачатку. Тут існуюць канфлікты паміж каханнем і здрадаю, сумленнем і душэўнаю слепатой. Героі твора жывуць не толькі ў свеце сваіх... Болей »
* Барвяны шчыт * Блакіт і золата дня * Былі ў мяне мядзьведзі * Верабей, сава і птушыны суд * Вока тайфуна * Вясна ўвосень * Дрэва вечнасці * Жабкі і Чарапаха * Залаты бог * Ідылія ў духу Вато * Калядная рапсодыя * Карней – мышыная смерць *... Болей »
Дарога на поўнач ад горада кантралявалася інсургентамі і была небяспечнай. Таму ганцам, якія павінны былі трапіць у размяшчэнне коннага палка, даводзілася скакаць з захаду, перапраўляючыся ўнаброд праз Друць або - гэтая дарога была карацейшай, але і больш небяспечнай - ехаць поймаю ракі, паплавамі, каб... Болей »