- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем... Болей »
Кнігу склалі вершы — роздумы пра наш час. Прасякнутыя журбой успамінаў пра ваеннае дзяцінства, яны ззяюць свежымі фарбамі і адлюстроўваюць сынаву любоў да роднай зямлі, да жыцця.... Болей »
Празаік Алесь Асіпенка вядомы чытачу па раманах «Вогненны азімут», «Непрыкаяны маладзік», аповесцях «Няроўнай ларогай», «Абжыты кут», «Жыта», «Канец бабінага лета». У новую кнігу аўтар уключыў раман «Святыя грэшнікі» і аповесць «Рэха даўніх надзей». У цэнтры рамана драматычны лёс паэта, драматурга і... Болей »
Аўтар ужо вядомы чытачу сваім гістарычным раманам «Меч князя Вячкі». Новы твор пісьменніка — пра малавядомыя старонкі жыцця i княжання Усяслава Полацкага. 1068 год... Стольны Кіеў... Народ паўстаў і, вызва-ліўшы з падземнай турмы Усяслава, абвясціў яго вялікім князем кіеўскім. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць... Болей »
Герой аповесці «Сны не вяртаюцца» — малады журналіст. Усё ў яго было — цікавая работа, каханая дзяўчына. Але здарылася бяда — у камандзіроўцы ён трапіў у аварыю, атрымаў цяжкую траўму... «На новай кватэры» — аповесць пра галоўнага канструктара буйнога завода, пра глыбокія чалавечыя перажыванні і лёс... Болей »
У выданьне “Старыя беларускія хронікі” зьмешчаныя п’есы аўтарства бацькі беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ніхто іншы акрамя Уладзіміра Караткевіча не патрапіў у самыя цяжкія часы савецкага рэжыму зьвярнуцца да тэмаў беларускай гісторыі, тэмаў перамогаў і паразаў. Уладзімір Караткевіч... Болей »
«Трэція пеўні — пара перад світаннем, перад нараджэннем новага дня. Дзень і ноч, год, век — мы прызвычаіліся ў гэтых прасторавых уяўленнях чагу, але вось якімі прыкметамі і галасамі жыццёвага асяроддзя будуць вызначаць наступныя пакаленні змену і надыход новых эпох на ўсёй планеце — пра гэта, напэўна... Болей »
Раман Міхася Кацюшэнкі шматпланавы і вострасюжэтны. Гэта і ваенныя старонкі, звязаныя з цяжкай і небяспечнай дзейнасцю савецкай разведчыцы ў фашысцкім логаве. I жыццё сённяшняе, калі былая разведчыца, працуючы насгаўніцай, з усёю адказнасцю ўсведамляе сваю педагагічную місію...... Болей »
Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае... Болей »