- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII... Болей »
Аўтар даследуе духоўныя грані творчасці класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іх традыцыі ў творчасці сучасных пісьменнікаў: М. Танка, П. Панчанкі, А. Русецкага, А. Вялюгіна і інш. У кнігу ўключаны і матэрыялы мемуарнага характару: успаміны пра Еўдакію Лось... Болей »
У красавіку 1916 г. пад прозвішчам Міхайлава Міхаіла Аляксандравіча ў Мінск прыехаў Фрунзе. Тут, у Беларусі, ён прымаў непасрэдны ўдзел у барацьбе беларускага народа і салдат Заходняга фронту супраць самадзяржаўя, за ўстанаўленне ўлады рабочых і сялян. У Мінску пры дапамозе сябра па падполлю I. Е. Любімава... Болей »
Вядомы беларускі крытык і мовавед Р. Шкраба і яго сааўтар I. Шкраба прапануюць аматарам дасціпнага слова слоўнік прыказак і прымавак, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай мастацкай літаратуры. Слоўнік ні структурам, ні матэрыялам не паўтарае выданняў гэтага тыпу. Разлічаны на самае шырокае кола чытачоў... Болей »
Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін.... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці... Болей »
У складзе дэлегацыі Беларускай ССР паэт Анатоль Вярцінскі ўдзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Меў магчымасць углядацца зблізку на працягу трох месяцаў у жыццё ЗША. Гэтыя назіранні і ляглі ў аснову яго вострапубліцыстычнай кнігі, якая выкрывае антыгуманістычную сутнасць капіталістычнага... Болей »
У новую кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы і песні з лірычным і філасофскім роздумам пра лёс Радзімы, пра наш час, пра родны край, гімн чалавеку — чалавеку-працаўніку, гаспадару свайго лёсу.... Болей »
Праца чалавека, клопаты пра мір на зямлі, вернасьць сяброўству – вось асноўная праблематыка новай кнігі паэта. Аўтар уважлівы і да праблем урбанізацыі, спасьцігае іх празь лёсы гараджан, што яшчэ не забыліся на сваё нядаўняе вясковае жыцьцё.... Болей »
Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзідь у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей. Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чыспіні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.... Болей »