- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Раман вядомага беларускага празаіка Вячаслава Адамчыка прысвечаны падзеям станаўлення савецкай улады на землях Заходняй Беларусі, якія ўваходзілі ў склад міжваеннай буржуазнай Польшчы, а ў верасні 1939 года былі ўз’яднаны ў адзіную савецкую дзяржаву. У трэцяй кнізе разглядаецца далейшы лёс тых жа самых... Болей »
У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне... Болей »
Раман “Кар’ер” – адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева.... Болей »
Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII... Болей »
Аўтар даследуе духоўныя грані творчасці класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іх традыцыі ў творчасці сучасных пісьменнікаў: М. Танка, П. Панчанкі, А. Русецкага, А. Вялюгіна і інш. У кнігу ўключаны і матэрыялы мемуарнага характару: успаміны пра Еўдакію Лось... Болей »
У красавіку 1916 г. пад прозвішчам Міхайлава Міхаіла Аляксандравіча ў Мінск прыехаў Фрунзе. Тут, у Беларусі, ён прымаў непасрэдны ўдзел у барацьбе беларускага народа і салдат Заходняга фронту супраць самадзяржаўя, за ўстанаўленне ўлады рабочых і сялян. У Мінску пры дапамозе сябра па падполлю I. Е. Любімава... Болей »
Вядомы беларускі крытык і мовавед Р. Шкраба і яго сааўтар I. Шкраба прапануюць аматарам дасціпнага слова слоўнік прыказак і прымавак, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай мастацкай літаратуры. Слоўнік ні структурам, ні матэрыялам не паўтарае выданняў гэтага тыпу. Разлічаны на самае шырокае кола чытачоў... Болей »
Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін.... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці... Болей »
У складзе дэлегацыі Беларускай ССР паэт Анатоль Вярцінскі ўдзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Меў магчымасць углядацца зблізку на працягу трох месяцаў у жыццё ЗША. Гэтыя назіранні і ляглі ў аснову яго вострапубліцыстычнай кнігі, якая выкрывае антыгуманістычную сутнасць капіталістычнага... Болей »