- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Гэты Збор твораў вядомага беларускага паэта, драматурга і публіцыста Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905—1969) вызначаецца найбольшай паўнатой і адборам твораў. Першы том склалі вершы, балады і паэмы «Сон у першамайскую ноч», «Агні Сусвету», «Матчыны казкі».... Болей »
Збор твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) — найбольш поўнае, навукова каменціраванае выданне яго спадчыны.... Болей »
У новай аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным... Болей »
У новай кнізе паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка наш дзень, наш час у руху, у гуках, у фарбах паўстае перад чытачом. Мяккі лірычны верш мяжуе з вершам з хітрынкай, з зуёнкаўскай усмешкай, спагаднай, інтэлігентна-аратайнай. У аснову паэмы «Лукам'е» пакладзены эпізоды... Болей »
Аповесць «На крыжавых пуцінах» расказвае пра цяжкі лёс маладога чалавека, скалечанага вайной, пра пошукі ім шчаспя, кахання, свайго месца ў жыцці. У апавяданнях — і сённяшні дзень, і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Эсэ «Дзень добры вам...» — пра Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава, пра... Болей »
Апавяданні, прадстаўленыя ў Зборніку “Перакат” – гэта сабраныя пад адну вокладку чалавечыя лёсы. Звычайна маладых людзей, якія апынуліся ў вельмі складаных жыццёвых сітуацыях. Маладая маці з маленькім сыночкам на руках шукае прытулку ў кляштары, а мужа за непакорнасць дзеючаму рэжыму забрала паліцыя.... Болей »
У рамане «Праз гады» вядомага беларускага празаіка Платона Галавача (1903—1937) знайшлі сваё адлюстраванне жыццё дакастрычніцкай беларускай вёскі, развіццё рэвалюцыйнага руху, барацьба за калектывізацыю. У цэнтры твора — складаны жыццёвы шлях Паўла Будніка, камуніста, чалавека вялікай сілы волі і непахіснага... Болей »
Новую кнігу прозы Міхася Кацюшэнкі складаюць аповесць і апавяданні, героямі якіх з’яўляюцца нашы сучаснікі. Не заўсёды ўсё нроста і ладна складваецца ў іх жыцці. Пісьменнік змагаецца з такімі негатыўнымі з’явамі, як мяшчанства, прага да лёгкага жыцця, імкнецца падкрэсліць у людзях самае галоўнае — дабрату.... Болей »
Уздыхаем, шкадуем, бядуем: пад гарачымі вятрамі часу «сціскаецца», меншае самы старажытны мацярык нашага жыцця — вёска, а мацярык гэты пад наша шкадаванне і ўздыханне зноў і зноў падае знакі сваёй глыбіннай сілы, сваёй жывучасці і трывучасці — жывіць паэзію, нараджае паэтаў. Вось і Леанід Галубовіч падаў... Болей »