be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Творы

Творы


Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, Янушкевіч Язэп - укладанне, прадмова і каментарыі

Вінцэнт-Якуб (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч (4 лютага 1808, фальв. Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Расійская імперыя — 29 снежня 1884, Люцынка, Мінскі павет, Расійская імперыя, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці; псеўданім Навум Прыгаворка) — беларускі драматург, паэт, тэатральны крытык. Заснавальнік... Болей »

Тэлеграма з Кавалевіч

Тэлеграма з Кавалевіч

Аповесці
Гіль Мікола

У новую кнігу пісьменнік уключыў дзве аповесці «Дзень пачаўся» і «Тэлеграма з Кавалевіч». Герой першай аповесці Васіль пасля службы ў арміі не вяртаецца ў родную вёску, а застаецца на Далёкім Усходзе, дзе знайшоў сваё каханне. I ўсё ж не перастае ўспамінацца яму радзімая старонка. Так і кліча вярнуцца.... Болей »

Амплітуда смеласці
pdf epub mobi fb2

Амплітуда смеласці

I лірыка, і гумар.
Барадулін Рыгор

Вершы, эпіграмы, гумарэскі складаюць зборнік Рыгора Барадуліна “Амплітуда смеласці”. Тут вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма. Паэму гэтую сам аўтар акрэсліў... Болей »

Братэрства

Братэрства

літаратурны зборнік

Беларускія перакладчыкі прапануюць увазе аматараў кнігі апавяданні і вершы вядомых празаікаў і паэтаў, артыкулы крытыкаў і літаратуразнаўцаў, што шывуць у розных кутках нашай неабсяжнай Радзімы.... Болей »

Вандроўнік
pdf epub mobi fb2

Вандроўнік

Вершы
Дранько-Майсюк Леанід

Змест кнігі склалі вершы пра родны край і яго гісторыю, сяброўства і працу. Паэт сцвярджае, што свет маленькай вёскі, як і свет вялікага горада, заўсёды будзе хвалююча блізкім чалавечай душы. У асобную нізку «Гарадчанка» сабраны вершы, прысвечаныя жанчыне.... Болей »

Вера, надзея, любоў
pdf

Вера, надзея, любоў

Кніга лірыкі
Законнікаў Сяргей

Новай кнізе паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, уласціва абвостранае пачуццё сучаснасці, дакладнасць грамадзянскай пазіцыі, адкрытасць і страснасць у сцверджанні ідэалаў нашага жыцця. Лёс лірычнага гсроя моцным вязьмом веры і любові звязаны з клопатам і справамі сваёй Радзімы, яе... Болей »

Выбранае

Выбранае

Вершы, паэмы
Колас Якуб

Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады
Грахоўскі Сяргей

Другі том выбраных твораў вядомага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага склалі вершы 1977-1981 гадоў, паэмы «Памяць», «Тры вымярэнні», «Спаленыя масты» і інш., а таксама паэтычныя пераклады. Ці перад раннем светлым і прыгожым, Што прывітанне ўсіх званіц нясе. І горад музыкі, і лозы вінаграду Узяць цябе... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1 Вершы 1929-1977
Грахоўскі Сяргей

Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, нават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Раман Чужая бацькаўшчына, апавяданні
Адамчык Вячаслаў

У першы том выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Чужая бацькаўшчына» і апавяданні. Раман расказвае пра падзеі ў заходнебеларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных перамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыны, якая, застаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org