be

Навіны

На Варшаўскім кніжным кірмашы будзе працаваць беларускі стэнд

2024-05-16 14:25

На Варшаўскім кніжным кірмашы будзе працаваць беларускі стэнд 23 — 26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш, у межах якога будзе працаваць і стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN). Пра гэта паведамляе арганізатар стэнда Інстытут беларускай кнігі.Час працы беларускага... Болей »

«Адна капейка» Уладзіміра Сцяпана выйшла аўдыякнігай

2024-05-15 22:24

«Адна капейка» Уладзіміра Сцяпана выйшла аўдыякнігай У межах супольнага праекту Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў і фонду Kamunikat.org “Кнігі бяз літар” выйшла новая аўдыякніга – зборнік апавяданняў Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка”.У зборнік Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка” ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам на момант выхаду кнігі ў... Болей »

БССР — білет у адзін канец: Мойшэ Кульбак геніяльна пра габрэйскі Мінск і Беларусь у кнізе «Зэлмэняне»

2024-05-14 22:05

БССР — білет у адзін канец: Мойшэ Кульбак геніяльна пра габрэйскі Мінск і Беларусь у кнізе «Зэлмэняне» З новага выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра беларускага яўрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака і яго раман пра Менск «Зэлмэняне».Чаму літаратар пакінуў Вільню і абраў савецкую Беларусь? Як паўставалі беларускія пераклады рамана «Зэлмэняне» («Зэльманцы»)? Чаму «Зэлмэняне» — гэта проза паэта?... Болей »

Журналіст Аляксандр Лукашук напісаў кнігу ўспамінаў

2024-05-13 15:05

Журналіст Аляксандр Лукашук напісаў кнігу ўспамінаў Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў Беларускую службу “Радыё Свабода” з 1998 да 2023, выдае кнігу ўспамінаў з назвай “Там, дзе няма цемнаты” (цытата з песні гурта ULIS). Мемуары выходзяць з друку ў праскім выдавецтве Vesna. Урыўкі з кнігі можна пачытаць анлайн.Ва ўспамінах аўтар расказвае, як стваралася... Болей »

Даследаванні, папулярызацыя, гістарычная дыпламатыя. Чым будзе займацца Беларускі Інстытут публічнай гісторыі?

2024-05-13 14:45

Даследаванні, папулярызацыя, гістарычная дыпламатыя. Чым будзе займацца Беларускі Інстытут публічнай гісторыі? Пра тое, як паўстала новая інстытуцыя, каго яна аб'ядноўвае, чым і навошта будзе займацца, у інтэрв'ю Budzma.org распавядае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі. У навіне, што днямі разышлася па нашых СМІ, Беларускі інстытут публічнай... Болей »

Аляксандр Баль пра творчасць і эміграцыю

2024-05-13 14:06

Аляксандр Баль пра творчасць і эміграцыю “Госць Рацыі” — вядомы беларускі бард Аляксандр Баль. Пасля арышту ён быў вымушаны звольніцца з Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру, у якім служыў больш за 20 гадоў. Аляксандр з’ехаў з Беларусі, спачатку жыў у Арменіі, а сем месяцаў таму прыехаў у Польшчу. Зараз музыка выступае для беларускіх... Болей »

Выйшаў з друку зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова

2024-05-12 12:33

Выйшаў з друку зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова У выдавецтве Цымберава выйшаў з друку новы зборнік апавяданняў полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова з назвай “Yesterday”. У кнігу ўвайшлі стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.Набыць можна ў інтэрнэт-краме kniger.by... Болей »

Літаратура ў дарозе. У Вільні аншлагам распачаўся еўратур Бахарэвіча, Шупы і Янушкевіча

2024-05-10 19:51

Літаратура ў дарозе. У Вільні аншлагам распачаўся еўратур Бахарэвіча, Шупы і Янушкевіча Зала Беларускага музея імя Івана Луцкевіча без перабольшвання ледзь змяшчала ўдзельнікаў літаратурнай сустрэчы. Сучасныя кніганошы прывезлі актуальныя беларускія кніжныя хіты і прадставілі кнігі, што толькі-толькі выйшлі з друку.На жаль, у апошні момант адмяніўся ўдзел у турнэ паэткі і перакладчыцы Юлі... Болей »

Эльвіра Каралёва: Кожны можа зрабіць штосьці карыснае

2024-05-10 19:32

Эльвіра Каралёва: Кожны можа зрабіць штосьці карыснае Інклюзіўныя мерапрыемствы, якія адбываюцца цяпер у Варшаве, не заўсёды ў поўнай ступені такімі з’яўляюцца. Чаму? Як адчуваюць сябе творчыя беларусы з абмежаванымі магчымасцямі?На гэтыя пытанні нашаму радыё адказала “Госця Рацыі”, мастацтвазнаўца Эльвіра Каралёва. Таксама арганізатарка тэматычных выстаў... Болей »

Правілы жыцця ад Вацлава Ластоўскага

2024-05-10 19:08

Правілы жыцця ад Вацлава Ластоўскага Нядаўна “Выбраныя творы” Вацлава Ластоўскага (1997 год), выдадзеныя “Беларускім кнігазборам”, былі прызнаныя судом “экстрэмісцкімі матэрыяламі” па заяве мінскай пракуратуры. Пра што пісаў Вацлаў Ластоўскі? Чым цікавіўся і якія ідэі прасоўваў? Bellit.info зрабілі падборку з дзесяці цытат беларускага грамадскага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org