- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху.
Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад выездам яму паведамілі, што накіроўваюць у ГДР). Знаходзіўся пераважна ў Мілавіцы пад Прагай, дзе працаваў у армейскай дывізіённай газэце. Завязаў знаёмствы і падтрымліваў сяброўскія адносіны з чэскімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, якія цікавіліся Беларусьсю (найперш з Вацлавам Жыдліцкім), а таксама зь Міхасём Забэйдам-Суміцкім і некаторымі іншымі прадстаўнікамі старой хвалі беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Знаходжанне ў Чэхаславакіі прыгнятала журналіста і паэта, бо тут ён да таго ж быў вымушаны насіць савецкую вайсковую форму, адчуваў сябе міжвольным акупантам. П. пачынае асуджаць увод войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславакію і ў 1970 публічна просіць прабачэньня ў чэскіх вучоных і журналістаў за акупацыю іх Бацькаўшчыны. Пра гэта становіцца вядома ў спэцорганах арміі. П. дапытваюць, запалохваюць, шантажуюць, пастаянна за ім наглядаюць. Такім жа чынам затым будуць абыходзіцца і зь ягонай жонкай беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц.
У канцы 1970 у Менск, у Саюз пісьменьнікаў Беларусі, за подпісам начальніка палітаддзелу дывізіі дасылаецца ліст пра тое, што П., «находясь за рубежом родной страны, устанавливал недозволенные личные связи с местными гражданами, в разговорах неправильно толковал интернационалистскую политику Коммунистической партии и Советского правительства... В практической деятельности и повседневной жизни проявляет элементы чуждых советской морали национализма и недовольства... Такой человек не должен быть в рядах Союза писателей». Маладога ваеннага журналіста зьбіраюцца выслаць у Забайкальле, але з-за цяжарнасьці жонкі вымушаныя былі вярнуць у Беларускую ваенную акругу. Тут ён, жывучы ў ваенным гарадку пад Менскам, працаваў журналістам і сакратаром рэдакцыі ў дывізіённай газэце, працягваючы сваю паэтычную творчасць, прасякнутую ў шэрагу вершаў патрыятычнымі матывамі, сустракаючыся з колішнімі ўдзельнікамі «Акадэмічнага асяродку» беларускіх навукоўцаў, разгромленага ў 1974, падтрымліваючы адносіны з асобамі, якія былі пад наглядам спэцорганаў, у тым ліку з Ларысай Геніюш. Нарэшце ўлады канчаткова зразумелі, што маральна зламаць і застрашыць П. ім ня ўдасца, і тады прыступілі да больш рашучых дзеяньняў. У кастрычніку 1976 ён, у абстаноўцы разьвязанай шалёнай прапаганды, быў выключаны з КПСС, а 01.01.1977 звольнены з працы. Гэтым жа часам перад Саюзам пісьменьнікаў Беларусі было пастаўлена пытаньне аб выключэньні паэта з сваіх шэрагаў. Але выключэньня не адбылося - большасьць Прэзідыюму пісьменьніцкай арганізацыі не прагаласавала за такое пакараньне. Некалькі месяцаў П. быў беспрацоўным. Затым праз знаёмых уладкаваўся фэльчарам у траўмабрыгаду хуткай дапамогі. І толькі праз пэўны час яму ўдалося вярнуцца да творчай дзейнасьці і атрымаць магчымасьць больш-менш свабодна друкаваць свае творы. На сёньня П. - аўтар 13 кніжак паэзіі і дакумэнтальнай прозы, за заслугі перад беларускай культурай узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, а перад латыскай - ордэнам «Трох зорак» (1998).
Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). ДаведнікСяргей Панізьнік добра вядомы чытачам сваёй заўсёднай пільнай увагай да гістарычных каранёў беларускага народа, ягонай багатай культуры, мовы. Той, хто забывае продкаў, няшчасны чалавек, бо ні зямля, ні вада, ні лес роднай зямлі не спатоляць трывогу ягонай душы, калі давядзецца аднойчы стаць на парозе... Болей »
Упершыню ў выдавецтве «Юнацтвав выходзіць штогоднік гістарычнай літаратуры, дзе будуць эмешчаны лспшыя творы гістарычнага жанру пісьменнкаў старэйшага пакалення і самых маладых. У штогодніку 1990 года - творы Язэпа Дылы (1880-1973), пісьмеяніка і грамадскага дзеяча, наркома працы ў першым боларускім... Болей »
Грамацеі — героі гэтай кнігі — не хаваюць таго, што акрамя аматараў кніг і аматараў чытання ёсць і неаматары таго і іншага. Аматары кідаюць рыцарскі выклік «супастатам» кнігі, неграмацеям, ствараюць «самую граматную грамату», бяруць сабе на службу Літару, Клічнік, Коску, Кропку і робяцца Рознакаляровымі... Болей »
Ад прыдзвінскіх румаў вялі стырнавыя свае плыты да балтыйскіх берагоў. Быць стырнавым, стаяць каля вясла-руля, на глыбокіх вірах паэзіі яшчэ больш складана. У новым зборніку паэта вы сустрэнеце i лірычныя споведзі, і публіцыстычныя творы — яны водгук на сучасныя рэаліі жыцця, калі ідзе адраджэнне страчаных... Болей »
Аўтар, карыстаючыся паказаннямі сведкаў і архіўнымі дакумектамі, расказвае пра жорсткія расправы гітлераўцаў на Асвейшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На шматлікіх прыкладах паказана дружба беларусаў, рускіх, латышоў, якая дапамагла ім аб'яднаць свае намаганні ў выратаванні маленькіх вязняў Саласпілса.... Болей »
У гады Вялікай Айчыннай вайны Асвейшчына, як i ўся тэрыторыя Беларусі, была акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія прынеслі нашаму народу незлічоныя бедствы. Сотні вёсак былі спалены разам з людзьмі, тысячы жанчын, старых, дзяцей вывезены ў канцэнтрацыйныя лагеры. Многіх беларускіх дзяцей выратавалі... Болей »
Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў.... Болей »
Калі зусім невыносна чакаць — прыходзіць адліга. І зямля слухае прапалінамі ўзгоркаў, што хочуць сказаць ёй людзі жауруковымі галасамі. Але столькі жаданняў у нас, што тысячы жаўранкаў не вышчабечуць усіх, хоць цэлымі днямі вісяць у трапяткім небе на танюсенькіх праменьчыках сонца. Прылятаюць на помач... Болей »
Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы.... Болей »