- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху.
Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад выездам яму паведамілі, што накіроўваюць у ГДР). Знаходзіўся пераважна ў Мілавіцы пад Прагай, дзе працаваў у армейскай дывізіённай газэце. Завязаў знаёмствы і падтрымліваў сяброўскія адносіны з чэскімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, якія цікавіліся Беларусьсю (найперш з Вацлавам Жыдліцкім), а таксама зь Міхасём Забэйдам-Суміцкім і некаторымі іншымі прадстаўнікамі старой хвалі беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Знаходжанне ў Чэхаславакіі прыгнятала журналіста і паэта, бо тут ён да таго ж быў вымушаны насіць савецкую вайсковую форму, адчуваў сябе міжвольным акупантам. П. пачынае асуджаць увод войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславакію і ў 1970 публічна просіць прабачэньня ў чэскіх вучоных і журналістаў за акупацыю іх Бацькаўшчыны. Пра гэта становіцца вядома ў спэцорганах арміі. П. дапытваюць, запалохваюць, шантажуюць, пастаянна за ім наглядаюць. Такім жа чынам затым будуць абыходзіцца і зь ягонай жонкай беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц.
У канцы 1970 у Менск, у Саюз пісьменьнікаў Беларусі, за подпісам начальніка палітаддзелу дывізіі дасылаецца ліст пра тое, што П., «находясь за рубежом родной страны, устанавливал недозволенные личные связи с местными гражданами, в разговорах неправильно толковал интернационалистскую политику Коммунистической партии и Советского правительства... В практической деятельности и повседневной жизни проявляет элементы чуждых советской морали национализма и недовольства... Такой человек не должен быть в рядах Союза писателей». Маладога ваеннага журналіста зьбіраюцца выслаць у Забайкальле, але з-за цяжарнасьці жонкі вымушаныя былі вярнуць у Беларускую ваенную акругу. Тут ён, жывучы ў ваенным гарадку пад Менскам, працаваў журналістам і сакратаром рэдакцыі ў дывізіённай газэце, працягваючы сваю паэтычную творчасць, прасякнутую ў шэрагу вершаў патрыятычнымі матывамі, сустракаючыся з колішнімі ўдзельнікамі «Акадэмічнага асяродку» беларускіх навукоўцаў, разгромленага ў 1974, падтрымліваючы адносіны з асобамі, якія былі пад наглядам спэцорганаў, у тым ліку з Ларысай Геніюш. Нарэшце ўлады канчаткова зразумелі, што маральна зламаць і застрашыць П. ім ня ўдасца, і тады прыступілі да больш рашучых дзеяньняў. У кастрычніку 1976 ён, у абстаноўцы разьвязанай шалёнай прапаганды, быў выключаны з КПСС, а 01.01.1977 звольнены з працы. Гэтым жа часам перад Саюзам пісьменьнікаў Беларусі было пастаўлена пытаньне аб выключэньні паэта з сваіх шэрагаў. Але выключэньня не адбылося - большасьць Прэзідыюму пісьменьніцкай арганізацыі не прагаласавала за такое пакараньне. Некалькі месяцаў П. быў беспрацоўным. Затым праз знаёмых уладкаваўся фэльчарам у траўмабрыгаду хуткай дапамогі. І толькі праз пэўны час яму ўдалося вярнуцца да творчай дзейнасьці і атрымаць магчымасьць больш-менш свабодна друкаваць свае творы. На сёньня П. - аўтар 13 кніжак паэзіі і дакумэнтальнай прозы, за заслугі перад беларускай культурай узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, а перад латыскай - ордэнам «Трох зорак» (1998).
Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). ДаведнікЗдаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага... Болей »
Паэт, празаік, выкладчык, перакладчык, філолаг, этнограф, палітык, грамадскі дзеяч — Ніл Сымонавіч Гілевіч, як і ўласціва чалавеку-эпосе, нацыянальнаму прароку, быў рознабакова адораным творцам. Пісьменнік прысвяціў, без перабольшання, усё сваё жыццё развіццю беларускай мовы, літаратуры, навукі, і... Болей »
70 гадоў таму ў Швецыі нарадзілася самая дужая і — без перабольшання — адна з самых знакамітых дзяўчынак свету: Піпі Доўгаяпанчоха. Яе літаратурная маці, Астрыд Ліндгрэн, была тады яшчэ не сусветна вядомай пісьменніцай, а сціплай хатняй гаспадыняй. У яе захварэла дачушка, Карын, і штовечар патрабаваліся... Болей »
Сяргей Іванавіч, у вершы «Лёгкі хлеб» Вы пішаце: «Лёгкім хлебам паэзію лічаць, стараюцца // «Ад сахі і станка» прарвацца да слова... // Ды метафары ўсё ж мазалём не ствараюцца, // Нельга рыфмы спарадкаваць, быццам дровы…». Як адрозніць сапраўдную паэзію ад штукарства?... Болей »
Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза”... Болей »
А што іхныя душпастыры, служкі Хрыстовы? Можа, яны дзень і ноч змагаюцца з усіх сіл, каб спыніць бойню, уратаваць сотні маладых жыццяў? Можа, аб’явілі, як у свой час Льву Талстому, анафему, прынамсі, забойцам пасажыраў няшчаснага «Боінга»? Можа, кідаюцца ўласнымі целамі разгара дзіць, раздзяліць братазабойцаў... Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »
Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя... Болей »
“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »
Даследнік рэчаіснасці Разанаў — загадка. Разанаў — разэнкрэйцэр. Разанаў — і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае нормы і парушае законы. Пачынаючы з «Каардынатаў быцця», любы ягоны зборнік — дастатковы для дысертацыі. Разанаў — Крэпасць, аб якую ламаюцца паэталагічныя дзіды… Пра Алеся... Болей »