- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі...
Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.
Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.
У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).
З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.
У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).
У сакавіку 1996 года, унікаючы арышту і фізічнага зьнішчэньня за палітычныя погляды і публічныя выступленьні супраць незаконных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам. Праз месяц нечакана для ўладаў вярнуўся ў Менск на Чарнобыльскі Шлях і дзякуючы дапамозе беларускіх патрыётаў пазьбег арышту пасьля акружэньня і штурму АМАПам сядзібы БНФ. Быў на Ўкраіне, потым у Чэхіі, Польшы, Вялікабрытаніі, затым быў запрошаны ў ЗША на шэраг палітычных сустрэчаў. Там атрымаў пацьверджаньне пра распрацоўку ў палітычных колах рэжыму на Беларусі пляна фізічнага зьнішчэньня. У сувязі з пагрозай жыцьцю ўрад ЗША прадставіў Зянону Пазьняку палітычны прытулак.
www.pazniak.org
Упяклі, загналі. Як рыбу ў нерат – ні назад, ні ўперад. Працярэбішся праз дзень, кладзешся спаць – заўтра ўсё пераменіцца. З сонейкам – пазбаўленне. Разам з цемрай адыдзе і прымус. Воля. Але гэта табе толькі мроіцца. Зноў усё спачатку. Нібыта і не было абяцання надзеі. Згулялі з табой твае мары, мроі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »
АБРАМЧУК РАМАН, Пакуль яшчэ не падручнік, але ўжо крыніца натхненьня Астанковіч Сяргей, Апанас Ярушэвіч: штрыхі да партрэта гісторыка і мовазнаўцы БОРОДИН СИГИЗМУНД, К вопросу о реформе среднего образования на примере дисциплины “Всемирная история. История Беларуси” БУМБЛАЎСКАС АЛЬФРЭДАС... Болей »
Pod koniec 2009 roku ukazał się V tom „Ciechanowieckiego Rocznika Muzealnego”. W dwóch zeszytach zawarto publikacje pracowników i osób współpracujących z „Rocznikiem” (zeszyt 1) oraz materiały z sesji naukowej poświęconej ks. K. Klukowi, odbytej w dniach 12-13 września 2009 roku (zeszyt 2). Na łamach... Болей »
* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з... Болей »
* Творы пераможцаў і удзельнікаў конкурсу, прысьвечанага 75-годзьдзю з дня нараджэньня У. С. Караткевіча * Аблажэй Алег, Броўнаўскія думкі * Арлоў Уладзімер, Ці засынаюць жоўтыя гарлачыкі? * Барадулін Рыгор, Верасовае * Бураўкін Генадзь, На беразе Дняпра * Быкаў Васіль, Пункціры... Болей »
* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, У пошуках свайго чытача. Пісьменьніцкая крытыка Беларусі ХІХ стагодзьдзя * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * БАРАХВОСТАЎ Павел, Недасяжнае неба * Бойл Т. Карагесан, Тоне дом * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя... Болей »
З прадмовы да нумара: "Украінскі нумар “ARCHE” паўстаў найперш з практычнай патрэбы: даць беларусам прыклады таго, як можна пісаць, дасьледаваць, аналізаваць, мысьліць у сытуацыі, набліжанай да бепарускай. Па-другое, з корці адкрыць для нашых людзей кірунак найноўшага ўкраінскага мысьленьня, самабытнасьць... Болей »
AMBROSIEWICZ MACIEJ, Ochrona rzadkich gatunków owadów oraz tradycyjnego budownictwa w Wigierskim Parku Narodowym CYBULKO ZOFIA, Dom mieszkalny w zagrodzie wydłużonej typu bielsko-hajnowskiego DERENTOWICZ-ZAKRZEWSKA ANNA, Konserwacja rzeźby św. Jana Nepomucena z Archidiecezjalnego Wyższego Seminarium... Болей »