- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі...
Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.
Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.
У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).
З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.
У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).
У сакавіку 1996 года, унікаючы арышту і фізічнага зьнішчэньня за палітычныя погляды і публічныя выступленьні супраць незаконных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам. Праз месяц нечакана для ўладаў вярнуўся ў Менск на Чарнобыльскі Шлях і дзякуючы дапамозе беларускіх патрыётаў пазьбег арышту пасьля акружэньня і штурму АМАПам сядзібы БНФ. Быў на Ўкраіне, потым у Чэхіі, Польшы, Вялікабрытаніі, затым быў запрошаны ў ЗША на шэраг палітычных сустрэчаў. Там атрымаў пацьверджаньне пра распрацоўку ў палітычных колах рэжыму на Беларусі пляна фізічнага зьнішчэньня. У сувязі з пагрозай жыцьцю ўрад ЗША прадставіў Зянону Пазьняку палітычны прытулак.
www.pazniak.org
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »
«МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ» – навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1983 г. ў Мінску. Друкуе матэрыялы па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускага мастацтва, эстэтыкі, мастацкай спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафесійнага, народнага і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтваў дзяржавы.... Болей »