- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі.
У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950 г.). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 гг.). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1981 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1972 г.). Аўтар шматлікіх раманаў, апавяданняў, аповесцяў і твораў. Аўтар сцэнарыяў тэлеспектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.).
Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Мінска.
Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі... Болей »
Гісторык. Жнівень 1917 года. Пасля ліпеньскіх падзей урад Керанскага перайшоў у контррэвалюцыйнае наступленне на пралетарыяў, на салдат, на бальшавіцкую партыю, якая ўзначальвала рэвалюцыйныя сілы народа. Меншавіцка-эсэраўскія Саветы сталі на шлях адкрытых памагатых буржуазіі. Урад двойчы ўжо аддаваў... Болей »
У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходства, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазневую цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за адну хвіліну, як толькі... Болей »
На заводзе аўтапрычэпаў выбіралі дырэктара. Такія выбары былі першыя ў горадзе, хоць, безумоўна, не першыя ў рэспубліцы, у вобласці. Эксперымент перабудовы, дэмакратыі. Таму на сходзе прадстаўнікоў цэхаў, службаў прысутнічала сама Ала Уладзіславаўна Наліцкая, першы сакратар гаркома. Чалавек яна ў горадзе... Болей »
Мядзведжагорск быў мёртва-бязлюдны, таму да жудасці таямнічы. Жыла толькі чыгуначная станцыя. Там збілася некалькі эшалонаў, утварыўся людскі муравейнік. Гурчалі маторы, ляскалі буферы. Трашчала дрэва. Разгружалі танкі... Гучна падаваліся каманды. Гамана. Смех. Нават гармонік. Наш. Пазнаю па голасу.... Болей »
Аповесці «Першы генерал», «Браняпоезд «Таварыш Ленін» і кінааповесць «Эшалон прайшоў» склалі кнігу прозы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Усе гэтыя творы — на ленінскую тэму. Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Гомельскі тэхнікум... Болей »
У цэнтры ўвагі рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» сучасная творчая інтэлігенцыя, творчыя пошукі лепшых яе прадстаўнікоў, маральна-этычныя праблемы ўзаемаадносін паміж людзьмі. Раман знайшоў шырокае прызнанне чытачоў.... Болей »
Новы раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Вазьму твой боль» — твор аб нашых сучасніках, аб людзях сённяшняй вёскі. У цэнтры аўтарскай увагі расказ пра лёс таго пакалення беларусаў, якое ў час вайны было дзецьмі і якое яна асіраціла. Але і дагэтуль ваенная трагедыя адгукаецца ў жыцці людзей... Болей »
Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці... Болей »
Пятро прагаласаваў. Машына не спынілася. Мабыць, выгляд падарожнага не зрабіў на шафёра належнага ўражання. Але сам пасажыр думаў аб сабе інакш: у свае васемнаццаць год ён быў поўны высокіх мараў і надзей, без гонару і зазнайства лічыў, што ён чалавек цікавы і апрануты для студэнта прыстойна, а таму... Болей »