- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі.
У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950 г.). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 гг.). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1981 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1972 г.). Аўтар шматлікіх раманаў, апавяданняў, аповесцяў і твораў. Аўтар сцэнарыяў тэлеспектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.).
Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Мінска.
Простая жанчына з аповесці «Гандлярка i паэт», якая да вайны толькі i ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу i гіне, узрываючы сябе i ворагаў гранатаю... Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі расказваецца... Болей »
Аб лёсе свайго народа і Радзімы, аб жыцці другіх народаў, аб літаратуры і літаратарах усхвалявана, шчыра і палымяна апавядае народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Больш за ўсё мы ведаем яго як раманіста, цяпер адкрываем для сябе новую якасць: чытач сустракаецца з удумлівым крытыкам і дасведчаным... Болей »
У кнігу ўвайшлі аповесці «Першы генерал», «Браняпоезд «Таварыш Ленін», «Ах, Міхаліна, Міхаліна...» і лепшыя апавяданні розных гадоў.... Болей »
Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў. наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт... Болей »
Хірург Антон Яраш, журналіст і пісьменнік Кірыла Шыковіч, старшыня выканкома гарсавета Сямён Гукан — героі новага рамана Івана Шамякіна. У кожнага з іх свая біяграфія. I гэтыя біяграфіі нейкім чынам пераплятаюцца. Яраш — у мінулым надпольшчык, выконваў асобыя заданні. Гукан — адзін з кіраўнікоў партызанскай... Болей »
Вышэй маста берагі рэчкі крутыя і высокія. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, пасярэдзіне якой у жоўтым наносным пяску і цячэ гэтая невялікая рэчка. Толькі на паваротах яна падмывае то адзін, то другі абрыў, вымываючы з зямлі тоўстыя карэнні, а часам і цэлыя счарнелыя... Болей »
Іван Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, вядомы шырокаму колу чытачоў перш за ўсё як празаік. З цікавасцю чытаюцца яго апавяданні «У снежнай пустыні», «Спі, мой сыночак», «Хадакі», «Памылкі» і... Болей »
Гомельскі СШЫТАК. Ніна Шклярава. Генадзь Говар. Алесь Дуброўскі. Міхась Болсун. Святаслаў Крупенька. Алена Мацвіенка. Мікола Старчанка. Мікола Ждановіч. Уладзімір Шпадарук. Алесь Бараноўскі. Уладзімір Чараухін. Вершы ЖНІВЕНЬ. Каляндар памятных дат Музеі Гомельшчыны АНДРАЮК Серафім, Зямля... Болей »
Анатолька! Твайму стрыечнаму брату Антону — семнаццаць. Здаецца толькі ўчора ён быў такім, як ты цяпер. Нарадзіўся ў пятніцу. І сёння пятніца. Ён першы, хто зрабіў мяне дзедам. А было мне тады ўсяго 49 гадоў. І я ўпершыню задумаўся, што я сталы чалавек, а можа, нават і стары. Цяпер жа, калі ў нас ужо... Болей »
* Легенды XX стагоддзя. Заір Ісакавіч АЗГУР * Метрыка літаратурная. * Алейнік Лада, «Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры...» * Бугаёў Дзмітрый, Мастак, адкрыты свету * ГУСАКОЎ Уладзімір, Беларускае Палессе: ацэнка стану і перспектывы развіцця прыродных комплексаў * КАРЛЮКЕВІЧ... Болей »