- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Анатольевіч Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і ВЛК Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве ў 1987 годзе. Пасля працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Наша слова”. З 1995 па 2004 год – у газеце “Літаратура і мастацтва” быў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам. Цяпер— галоўны рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Першыя вершы былі надрукаваны 17 жніўня 1977 года ў газеце “Чырвоная змена”. У 1983 годзе выйшла першая кніга вершаў ”Гронка святла”, за якую ў 1987 годзе атрымаў Усесаюзную прэмію імя Уладзіміра Маякоўскага. Выдаў 15 кніг, сярод якіх: “Пошук радасці”, “Шляхам ветру”, “На рэштках Храма”, “Горад Утопія”, “Выкраданне Еўропы”, “Чырвоны ліхтар”, “Воўчы вецер”, “Інквізіцыя”, “Выратаванне атрутай” , “Беларускае мора” і інш. У 2007 годзе за кнігу “Балада камянёў” стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. За кнігу “Страла кахання, любові крыж” атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2008). Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь.
Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі... Болей »
Кнігу Віктара Шніпа склалі вершы, напісаныя на пачатку ХХІ стагоддзя. Паэзія для аўтара—чароўная атрута, якая прымушае душу пакутваць і праз гэтыя пакуты ачышчацца. Каханне і смерць—асноўныя лейтматывы зборніка. У кнігу Людмілы Рублеўскай уключана раней не друкаваная драматычная паэма “Апошнія гастролі... Болей »
Філасофскі роздум над сутнасцю жыцця ісмерці, асэнсаванне лёсу Беларусі — асноўныя матывы гэтай кнігі. Выходзілі зборнікі: «Пошук радасці» (1987), «Горад-Утопія», «Шляхам ветру» (1990). Крытыкі знаходзілі ў іх шчырасць і натуральнасць паэтычнага радка, і з гэтым поўнасцю можна было згадзіцца. У паэзіі... Болей »
У кнігу ўвайшлі вершы, якія былі напісаныя у апошнія гады ХХ стагодзьдзя. Кніжкі Людмілы Рублеўскай адметныя зваротам да нашай гісторыі. Родны сьвет адкрываецца для паэткі як сьвет вялікай і багатай духоўнай спадчыны. Мінулае яе цікавіць у канкрэтных асобах і падзеях. Л. Рублеўская малюе вобразы беларускай... Болей »
Чакана ці нечакана для аматараў беларускай паэзіі, але выяўляецца, што ў апошні час ці не найбольш пладавіты ў нас паэт – Віктар Шніп. Амаль кожны год у яго выходзіць новы зборнік вершаў (іншы раз – пад адной вокладкай з кнігай Л. Рублеўскай). 2000-ы год – “Чырвоны ліхтар”, 2001-ы – “Воўчы вецер”, 2002-і... Болей »
Я пішу даўно, таму можна знайсьці творы на ўсе густы і тэмы. У мяне ёсьць і дзіцячыя вершы, і пародыі, і песьні… Для каго мая творчасьць? Для ўсіх! Я заўжды шукаю штось новае, стараюся быць непадобным да сябе ўчарашняга. Як гэта атрымліваецца – меркаваць маім чытачам (В. Шніп)... Болей »
Творы вядомых паэтаў Людмілы Рублеўскай /нарадзілася ў 1965 годае ў Мінску/ і Віктара Шніпа /нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Пугачы на Валожыншчыне/ змешчаны пад адной вокладкай невыпадкова. Паэты — сямейная пара. Але нягледаячы, што Людміла і Віктар жывуць пад адной страхой, вершы іх вельмі розныя і... Болей »
Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі. Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі, Хворая ляжыць яна Ў ложку. Дактары прыходзяць к ёй Часта. Горкія даюць ёй Лякарствы. Гладзіць мама Мышку-малышку: - Можа, пачытаць табе Кніжку? Не сумуй, мая ты Малютка. Станеш ты здароваю Хутка. Новыя куплю табе Боцікі.... Болей »
На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ніводзін зь іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа.... Болей »
Зямляк, не сьпяшайся, прыпыні хаду і адкажы, будзь ласка, на пытаньне— ты любіш вандраваць? Так? Тады прапаную табе падарожжа, але не за край сьвету, а ў самы звычайны горад Утопію. Ты зьдзіўлены—такое бывае толькі ў казках ды снах? Не. Прачытай гэтую кніжку—і ты ўбачыш гэты горад горад, дзе пакуль што... Болей »