- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Анатольевіч Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і ВЛК Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве ў 1987 годзе. Пасля працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Наша слова”. З 1995 па 2004 год – у газеце “Літаратура і мастацтва” быў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам. Цяпер— галоўны рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Першыя вершы былі надрукаваны 17 жніўня 1977 года ў газеце “Чырвоная змена”. У 1983 годзе выйшла першая кніга вершаў ”Гронка святла”, за якую ў 1987 годзе атрымаў Усесаюзную прэмію імя Уладзіміра Маякоўскага. Выдаў 15 кніг, сярод якіх: “Пошук радасці”, “Шляхам ветру”, “На рэштках Храма”, “Горад Утопія”, “Выкраданне Еўропы”, “Чырвоны ліхтар”, “Воўчы вецер”, “Інквізіцыя”, “Выратаванне атрутай” , “Беларускае мора” і інш. У 2007 годзе за кнігу “Балада камянёў” стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. За кнігу “Страла кахання, любові крыж” атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2008). Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь.
Аснову трэйцяй кнігі Віктара Шніпа склалі вершы, у якіх адлюстравана жыцьцё нашага сучасьніка зь яго радасьцямі і трывогамі. Адзін з разьдзелаў цалкам прысьвечаны тэме горада. У зборніку нямала вершаў пра каханьне і сяброўства.... Болей »
Праца чалавека, клопаты пра мір на зямлі, вернасьць сяброўству – вось асноўная праблематыка новай кнігі паэта. Аўтар уважлівы і да праблем урбанізацыі, спасьцігае іх празь лёсы гараджан, што яшчэ не забыліся на сваё нядаўняе вясковае жыцьцё.... Болей »
Вершы пра будаўнікоў і пра родную вёску Пугачы, што на Валожыншчыне, пра надзённы клопат сучасьніка і пра маці склалі першы зборнік здольнага паэта. Добрая мова і дакладны радок, акрылены думкай, вылучаюць паэзію Віктара Шніпа ў шматгалосым хоры маладой паэзіі.... Болей »
Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »
Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »
Гардзей Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984). Працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», у... Болей »
Найпершае — гэта радзіма, маці, парог роднае хаты і падворак каля яе, зарослы пругкім румянкам, на які ўпершыню ступілі твае босыя ногі; малады садок у ружовай кіпені цвету, з гудам пчолаў у кронах і жоўтымі цёплымі сонейкамі малачаю ўнізе, каля самага твару. Найпершае — гэта адкрыццё роднага свету... Болей »
Іван Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, вядомы шырокаму колу чытачоў перш за ўсё як празаік. З цікавасцю чытаюцца яго апавяданні «У снежнай пустыні», «Спі, мой сыночак», «Хадакі», «Памылкі» і... Болей »
Пра Уладзіміра Караткевіча можна размаўляць бясконца. І «Маладосць» надзвычай любіць гэтым займацца. 1 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Сямёнавічу – вялікаму беларускаму пісьменніку і не менш вялікаму жартаўніку. У вялізнай зале... Болей »
Яго ўжо можна прагартаць, і не толькі як папяровае выданне (яно, між іншым, мала што выйшла ў колеры, дык яшчэ і прадубліравала сябе ў № 8 часопіса «Маладосць» – каб ахапіць большую аўдыторыю зацікаўленых): націснуўшы на вокладку, вы адкрываеце для сябе новую «Бярозку» – з рубрыкамі, якія вучаць пісаць... Болей »