- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ЯЯнка (Іван Іванавіч) Трацяк (нар. 17.03.1956 г. у в. Труханава, Гродзенскай вобл., Смаргонскага раёна), кандытат і дацэнт культуралогіі, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, навуковец, літаратар. У 1985 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школах Смаргонскага, Ашмянскага і Гродзенскага раёнаў. Ад 1991 г. – на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадах навуковага супрацоўніка загадчыка лабараторыі, выкладчыка. У 1997 г. скончыў аспірантуру (завочна) пры кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі па тэме “Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пачатак ХХ ст. – 1939 г.)”. Прысвоена званне дацэнта культуралогіі (2003). У 2001 – 2020 гг. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры беларускай культуры ГрДу імя Янкі Купалы (у 2013 кафедра была рэарганізаваная ў кафедру турызму і культурнай спадчыны). Ад 2017 г. – галоўны рэдактар альманаха Гродзенскага абласнога аддзела Саюза беларускіх пісьменнікаў “Новы Замак”.
З’яўляецца аўтарам трох навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфій, кнігі прозы “Саветы” і кнігі пародый “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”, а таксама каля двухсот публікацый гісторыка-культуралагічнай тэматыкі, публіцыстыкі і твораў мастацкай літаратуры.
Разглядаюцца шматгранныя аспекты з дзейнасці беларускага каталіцкага духавенства, а менавіта: прававыя асновы і арганізацыя ксяндзоў-беларусаў у пераломныя моманты (1914–1921 гг.), віды і змест душпастырскай і грамадска-культурнай працы беларускага каталіцкага духавенства ва ўмовах ціску і праследу канфесійнай... Болей »
Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 – 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца... Болей »
Навучальна метадычны дапаможнік ўключае праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць», выкладчыкаў ВНУ і каледжаў, работнікаў турыстычнай сферы.... Болей »
Манаграфія прысвечана праблемам нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларускага каталіцкага духавенства. Разгледжана шырокае кола праблемных пытанняў: ад біблейска-хрысціянскіх каштоўнасцей еўрапейскай культуры, якія спрыялі творчаму дынамізму нацыянальных культурных каштоўнасцей кожнага этнасу і нацыі, да непасрэднага... Болей »
Янка (Іван Іванавіч) Трацяк (17.03.1956, Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в. Труханава), культуролаг, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, загадчык навучальна-даследчага сектару этнічнага турызму пры факультэце турызму і сэрвісу.... Болей »
Метадычныя рэкамендацыі ўключаюць навучальную праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць».... Болей »
Курс “Гісторыі беларускай культуры” ўключаны ў праграмы многіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы выдаў дапаможнік для студэнтаў, які ўключае кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, кантрольныя пытанні, тэматыку... Болей »
Біблія – “кніга кніг” хрысьціян і юдэяў. Значэньне Бібліі як крыніцы культуры, літаратуры і мастацтва многіх народаў сьвету цяжка пераацаніць. Праз Біблію да многіх народаў дайшлі ня толькі “словы Божыя”, але і розныя вобразы, што леглі ў аснову мастацкіх і літаратурных твораў. Біблія ў кантэксьце... Болей »
Напалеон Банапарт стаяў каля маленькага акенца і ўглядаўся ў ноч. Вар'яцела бязлітасная завіруха, ломячы галіны на дрэвах, зрываючы з хат саламяныя стрэхі. Але нічога гэтага вялікі палкаводзец не бачыў, бо ў вачах стаяў адзін і той жа ранішні малюнак: заснежанае поле, ледзь прыкметная каляіна ад саней... Болей »
Кароль Швецыі Карл XII сядзеў за накрытылл сталом у сялянскай хаце і няспешна снедаў у адзіноце. 3 нядаўняга часу ён забараніў, насуперак прыдворнаму этыкету, яшчэ каму-кольвек прысутнічаць у час трапезы. Карл даеў салдацкую кашу, запіў некалькімі глыткаллі крынічнай вады і выцер вусны сурвэткай. Пасля... Болей »