be

Трацяк Янка

Трацяк Янка

ЯЯнка (Іван Іванавіч) Трацяк (нар. 17.03.1956 г. у в. Труханава, Гродзенскай вобл., Смаргонскага раёна), кандытат і дацэнт культуралогіі, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, навуковец, літаратар. У 1985 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, беларуская і руская мова і літаратура). Працаваў настаўнікам у школах Смаргонскага, Ашмянскага і Гродзенскага раёнаў. Ад 1991 г. – на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадах навуковага супрацоўніка загадчыка лабараторыі, выкладчыка. У 1997 г. скончыў аспірантуру (завочна) пры кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “тэорыя і гісторыя культуры”. У 2000 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі па тэме “Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пачатак ХХ ст. – 1939 г.)”. Прысвоена званне дацэнта культуралогіі (2003). У 2001 – 2020 гг. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры беларускай культуры ГрДу імя Янкі Купалы (у 2013 кафедра была рэарганізаваная ў кафедру турызму і культурнай спадчыны). Ад 2017 г. – галоўны рэдактар альманаха Гродзенскага абласнога аддзела Саюза беларускіх пісьменнікаў “Новы Замак”.

З’яўляецца аўтарам трох навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфій, кнігі прозы “Саветы” і кнігі пародый “Партрэты ў інтэр’еры Гародні”, а таксама каля двухсот публікацый гісторыка-культуралагічнай тэматыкі, публіцыстыкі і твораў мастацкай літаратуры.

Трацяк Янка. Выданьні

Румлёўскія старонкі
pdf

Румлёўскія старонкі

Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.)

Увайшлі артыкулы ўдзельнікаў IV Румлёўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Матэрыялы зборніка звязаны з праблемаю тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання помнікаў гісторыі і прыроды. Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам, студэнтам.... Болей »

Скрыжалі памяці
pdf

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

У трэцяй кнізе «Скрыжаляў памяці» сабраны творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Успаміны і артыкулы даюць магчымасць даведацца пра жыццё і творчасць гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.... Болей »

Выхаванне, свядомасць, хрысціянскія ўплывы
pdf

Выхаванне, свядомасць, хрысціянскія ўплывы


У папярэдняй брашуры я сцвярджаў, што дэмакратыя будзе безвыніковай, а можа нават шкоднай, калі галоўным прыярытэтам свайго развіцця не абярэ адукацыйна-выхаваўчую дзейнасць. І так ёсць – грамадствы, народы і дзяржавы, якія гэтага не зразумелі, а хочуць збудаваць у сябе дэмакратычную сістэму ўлады, у... Болей »

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа
pdf

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры... Болей »

Беларускія свядомасць, мова, гісторыя: на зломе стэрэатыпаў
pdf

Беларускія свядомасць, мова, гісторыя: на зломе стэрэатыпаў


Ужо шмат гадоў Шчэцінскі Адукацыйны Цэнтр Фонду Развіцця Мясцовай Дэмакратыі супрацоўнічае з беларускай недзяржаўнай арганізацыяй “Фонд імя Льва Сапегі”. Калі ў мяне, паляка, пытаюцца па якой прычыне, што такога важнага я знаходжу ў беларусах, узнікае два адказы. Па-першае, беларусы належаць да супольнасці... Болей »

Літаратурная Беларусь 2 (174) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 2 (174) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

— …Гэта была ўжо трэцяя пошта, абрабаваная за апошні месяц. І зноў абсалютна цэлыя замкі, неразбітыя вокны і аніякіх слядоў узлому. Быццам нячысцік які пагаспадарыў. Тым не менш,праца ёсць праца. Эксперты пачалі здымаць адбіткі пальцаў з дзвярных ручак, сейфа, шуфлядак. Калегі разышліся апытваць работнікаў... Болей »

Гістарычны Альманах 10
html pdf

Гістарычны Альманах 10

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Прадмова аргкамітэту і рэдакцыі * Белазаровіч Віктар, Вывучэнне аграрнай гісторыі Беларусі навейшага часу ў беларускай савецкай гістарыяграфіі * Варонін Васіль, Камяні з гістарычнымі надпісамі: загадка “Аляксандра” * Зайцаў Дзмітры, Погляды старца Арцемія на праблему веры і ведаў у кантэксце... Болей »

ARCHE 06(29)2003
pdf

ARCHE 06(29)2003

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумару: Эўропа на ўсход ад Эўропы. Сярод аўтараў — Валер Булгакаў, Алег Латышонак, Стывэн Уайт, Нэлі Бекус, Аляксей Левінсон, Мікола Рабчук, Багуслаў Бакула, Яанна Такарска-Бакір. Таксама ў нумары публікуецца гутарка з Эндру Ўілсанам "Толькі мова можа быць асновай нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў")... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 18
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 18


* Bernacki Bartłomiej, Wojna zimowa (1939-1940) w radzieckiej okupacyjnej prasie polskojęzycznej na Białostocczyźnie * Choruży Wiesław, Spalenie wsi Zanie przez oddział PAS NZW kpt. Romualda Rajsa „Burego" * Liedke Marzena, Szlachta ruska Wielkiego Księstwa Litewskiego a reformacja * Mironowicz... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 13
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 13


* Prawosławne monastery Podlasia w latach 1786-1789 (Hienadź Siemianczuk) * Choruży Wiesław, Aleksy Hrycuk (1910-1976) * Gomółka Krystyna, Ruch białoruski w przededniu II wojny światowej * Prochwicz Jerzy, Walki oddziałów KOP na obszarach północno-wschodniej Polski * Śleszyński Wojciech... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org