- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старажытны і адзін з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі. Тут перапляліся гісторыя і сучаснасць, легенда і быль. Зямля Наваградская — гэта адначасова балады пра вялікіх князёў, таямнічых свіцязянак — і бадзёрыя рапарты аб надоях малака ў калгасах гераічны эпас аб Гражыне, паўлегендарныя касіянеры — і савецкая афіцыйная «партызанка», а яьачэ - не менш гераічная і трагічная эміграцыя, рэпрэсіі, супраціўленне беларускае, польскае, яўрэйскае... Скрыжаванне народаў, канфесій, культур... Атлантыда старадаўняй Літвы — і апошні запаведнік сацыялізмуў цэнтры Еўропы. Зямля Наваградская — гэта не толькі геаграфічная кропка, але і пэўны глыбінны архетыпічны сімвал колішняй велічы, значнасці, «аркадзійнасці» нашай краіны. Сімвал, у якім зашыфравана неьата надзвычай важнае тое што аб’ядноўвае наваградчан былых і сённяшніх, што дазваляе ўбачыць палацы, багатыя і гасцінньія сядзібы там, дзе зараз засталіся толькі руіны і калгасныя палеткі. (фрагмент)