Лепешаў Іван

Нарадзіўся я 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. У 1940 г. скончыў 8 класаў Ліцвінаўскай СШ, здаў экстэрнам за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, першы курс якога закончыў у 1941 г. У 1944 – 1947 гг. удзельнічаў у Айчыннай вайне, служыў у арміі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. У 1948 г. скончыў (на выдатна) Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці. Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949 – 1955). З 1956 г. – настаўнік беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы». З 1971 г. – у Гродзенскім педінстытуце (пасля універсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986). Асноўная тэматыка навуковых публікацый: фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура маўлення і стылістыка.

Апублікаваў 520 навуковых, навукова-метадычных і іншых прац, у тым ліку 40 кніг (манаграфіі, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі нарысаў). Сярод кніг – 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Памёр Іван Лепешаў 12.10.2014 г.

 

Лепешаў Іван :: Выданьні

pdf
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі

Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі

Дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У дапаможніку змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай, развіццё навыкаў навукова-даследчай працы і г.д. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Сучасная беларуская літаратурная мова

Сучасная беларуская літаратурная мова

дапаможнік

Лепешаў Іван

Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак і адлюстроўвае сучасны стан лінгвістыкі. Любыя неаргументаваныя адхіленні ад гэтай аксіёмы спараджаюць непажаданыя памылкі, якія стан... Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Чаму мы так гаворым

Чаму мы так гаворым

даведнік

Лепешаў Іван

Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі, якія не трапілі ў «Слоўнік беларускіх прыказак» І. Я. Лепешава і М. А. Якалцэвіч (Мн.: Бел. навука, 2002). Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Фразеалогія сучаснай беларускай мовы

Фразеалогія сучаснай беларускай мовы

Лепешаў Іван

Асвятляюцца ў адпаведнасці з праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове асноўныя пытанні фразеалогіі, а ў некаторых выпадках і пытанні, якія дапаўняюць гэту праграму з улікам апошніх дасягненняў у галіне фразеалогіі. Раэлічаны на студэнтаў філалагічных факультэтаў. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы сярэдняй школы. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Практыкум па фанетыцы, арфаэпіі, графіцы і арфаграфіі

Практыкум па фанетыцы, арфаэпіі, графіцы і арфаграфі...

дапаможнік

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

Змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах фанетыкі, арфаэпіі, графікі і арфаграфіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай, развіццё навыкаў навукова-даследчыцкай працы і г.д. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства

Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства

дапаможнік

Лепешаў Іван

Абгрунтоўваецца неабходнасць выдзялення ў курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы асобных раздзелаў парэміялогіі і парэміяграфіі, у якіх павінны вывучацца прыказкі як рэальна існуючыя моўныя адзінкі. Упершыню даецца тэарэтычны і часткова практычны матэрыял для сістэматызаванага вывучэння прыказак з семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага пунктаў гледжання. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы, Выданне 2-ое, дапоўн. і выпр.

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

У 2 т. Т. 2. М-Я.

Лепешаў Іван

У слоўніку даецца апісанне каля 7000 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязі фразеалагізмаў. Першае выданне слоўніка выйшла ў 1993 годзе. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Тлумачальны слоўнік прыказак

Тлумачальны слоўнік прыказак

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У слоўніку апісваецца 1750 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуацыйная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказках ёсць даведкі пра іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць прыказа... Болей »


pdf
Лепешаў Іван, Упоравень з часам

Упоравень з часам

Зборнік арыткулаў

Лепешаў Іван

У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы, нарысы, нататкі, рэцэнзіі мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і гістарычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія два гады ў перыядычным друку – пераважна ў газетах і часопісах. Тэксты, змешчаныя ў рускіх выданнях, і тут падаюцца па-руску. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Лепешаў Іван, У пошуках ісціны

У пошуках ісціны

Лепешаў Іван

У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы мовазнаўчай, літаратуразнаўчай, гістарычнай і грамадска-палітычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія пяць гадоў у перыядычным друку – у газетах («Наша слова», «Літаратура і мастацтва», «Народная воля»), часопісах («Роднае слова», «Крыніца», «Вышэйшая школа» і інш. ). Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя