Панізьнік Сяргей

Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху.

Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад выездам яму паведамілі, што накіроўваюць у ГДР). Знаходзіўся пераважна ў Мілавіцы пад Прагай, дзе працаваў у армейскай дывізіённай газэце. Завязаў знаёмствы і падтрымліваў сяброўскія адносіны з чэскімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, якія цікавіліся Беларусьсю (найперш з Вацлавам Жыдліцкім), а таксама зь Міхасём Забэйдам-Суміцкім і некаторымі іншымі прадстаўнікамі старой хвалі беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Знаходжанне ў Чэхаславакіі прыгнятала журналіста і паэта, бо тут ён да таго ж быў вымушаны насіць савецкую вайсковую форму, адчуваў сябе міжвольным акупантам. П. пачынае асуджаць увод войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславакію і ў 1970 публічна просіць прабачэньня ў чэскіх вучоных і журналістаў за акупацыю іх Бацькаўшчыны. Пра гэта становіцца вядома ў спэцорганах арміі. П. дапытваюць, запалохваюць, шантажуюць, пастаянна за ім наглядаюць. Такім жа чынам затым будуць абыходзіцца і зь ягонай жонкай беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц.

У канцы 1970 у Менск, у Саюз пісьменьнікаў Беларусі, за подпісам начальніка палітаддзелу дывізіі дасылаецца ліст пра тое, што П., «находясь за рубежом родной страны, устанавливал недозволенные личные связи с местными гражданами, в разговорах неправильно толковал интернационалистскую политику Коммунистической партии и Советского правительства... В практической деятельности и повседневной жизни проявляет элементы чуждых советской морали национализма и недовольства... Такой человек не должен быть в рядах Союза писателей». Маладога ваеннага журналіста зьбіраюцца выслаць у Забайкальле, але з-за цяжарнасьці жонкі вымушаныя былі вярнуць у Беларускую ваенную акругу. Тут ён, жывучы ў ваенным гарадку пад Менскам, працаваў журналістам і сакратаром рэдакцыі ў дывізіённай газэце, працягваючы сваю паэтычную творчасць, прасякнутую ў шэрагу вершаў патрыятычнымі матывамі, сустракаючыся з колішнімі ўдзельнікамі «Акадэмічнага асяродку» беларускіх навукоўцаў, разгромленага ў 1974, падтрымліваючы адносіны з асобамі, якія былі пад наглядам спэцорганаў, у тым ліку з Ларысай Геніюш. Нарэшце ўлады канчаткова зразумелі, што маральна зламаць і застрашыць П. ім ня ўдасца, і тады прыступілі да больш рашучых дзеяньняў. У кастрычніку 1976 ён, у абстаноўцы разьвязанай шалёнай прапаганды, быў выключаны з КПСС, а 01.01.1977 звольнены з працы. Гэтым жа часам перад Саюзам пісьменьнікаў Беларусі было пастаўлена пытаньне аб выключэньні паэта з сваіх шэрагаў. Але выключэньня не адбылося - большасьць Прэзідыюму пісьменьніцкай арганізацыі не прагаласавала за такое пакараньне. Некалькі месяцаў П. быў беспрацоўным. Затым праз знаёмых уладкаваўся фэльчарам у траўмабрыгаду хуткай дапамогі. І толькі праз пэўны час яму ўдалося вярнуцца да творчай дзейнасьці і атрымаць магчымасьць больш-менш свабодна друкаваць свае творы. На сёньня П. - аўтар 13 кніжак паэзіі і дакумэнтальнай прозы, за заслугі перад беларускай культурай узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, а перад латыскай - ордэнам «Трох зорак» (1998).

Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік

 

Панізьнік Сяргей :: Выданьні

pdf
Панізьнік Сяргей (Папар), Сустрэча роднасных сусветаў

Сустрэча роднасных сусветаў

Панізьнік Сяргей (Папар)

У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка. Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей, Чало і век

Чало і век

Кніга паэзіі

Панізьнік Сяргей

Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў. Болей »


pdf
Панізнік Сяргей, Золкая зёлка

Золкая зёлка

вершы

Панізнік Сяргей

Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік - старадаўняя кніга з апісаннем лекавых раслін; траўнікавая кніга) Болей »


pdf
Папар Сяргей, Мы - грамацеі!

Мы - грамацеі!

вершы

Папар Сяргей

Грамацеі — героі гэтай кнігі — не хаваюць таго, што акрамя аматараў кніг і аматараў чытання ёсць і неаматары таго і іншага. Аматары кідаюць рыцарскі выклік «супастатам» кнігі, неграмацеям, ствараюць «самую граматную грамату», бяруць сабе на службу Літару, Клічнік, Коску, Кропку і робяцца Рознакаляровымі Кніжнікамі, каб ахоўваць 12 Грамат — усе 12 месяцаў цікавага чытання. Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы, Крывіцкія руны

Крывіцкія руны

Беларускія пісьменнікі Латвіі

Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы

Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай чыннасці дзеля ўмацавання векавога спараднення. «Крывіцкія руны» — пачуты водгалас крэўнага латышска-беларускага сваяцтва. Болей »


pdf
epub
Панізнік Сяргей, Браніслава

Браніслава

Панізнік Сяргей

Аўтар, карыстаючыся паказаннямі сведкаў і архіўнымі дакумектамі, расказвае пра жорсткія расправы гітлераўцаў на Асвейшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На шматлікіх прыкладах паказана дружба беларусаў, рускіх, латышоў, якая дапамагла ім аб'яднаць свае намаганні ў выратаванні маленькіх вязняў Саласпілса. Выкрываюцца чалавеканенавісніцкія ідэі фашызму, народная памяць заклікае да пільнасці перад пагрозай новага замаху імперыялістычнай р... Болей »


pdf
epub
Панізнік Сяргей (Папар), Літары ў расе

Літары ў расе

зборнік вершаў для дзяцей

Панізнік Сяргей (Папар)

У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у вы-данні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР », у тым ліку і зборніка « Пес-ня... Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей, Дабравест

Дабравест

Песні на словы Сяргея Панізьніка

Панізьнік Сяргей

У зборнік уключаны песні на словы паэта Сяргея Панізьніка, якія гучалі па радыё, на канцэртах у глыбінцы, перамагалі на конкурсах. Асобныя з іх маюць сваю функцыянальную прывязку (у Доме дружбы, напрыклад, гімнам таварыства вітаюць гасцей). Музычныя творы ўваходзілі ў калектыўныя зборнікі («Клубныя вечары», «Песни Победы» і інш.), а таксама ў аўтарскія выданні кампазітараў. Укладзеныя ў спеўнік, яны выяўляюць своеасаблівую гучальную пал... Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей, Стырно

Стырно

Вершы

Панізьнік Сяргей

Ад прыдзвінскіх румаў вялі стырнавыя свае плыты да балтыйскіх берагоў. Быць стырнавым, стаяць каля вясла-руля, на глыбокіх вірах паэзіі яшчэ больш складана. У новым зборніку паэта вы сустрэнеце i лірычныя споведзі, і публіцыстычныя творы — яны водгук на сучасныя рэаліі жыцця, калі ідзе адраджэнне страчаных маральных крытэрыяў, перабудова свядомасці. Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей, На ўсе вякі...

На ўсе вякі...

Зборнік вершаў на беларускай мове і ў перакладах на англійскую і французскую мовы

Панізьнік Сяргей

У кнігу ўвайшлі пераклады вершаў С. Панізьніка на англійскую і французскую мовы, зробленыя Д. Т. Уолкат, Л. У Таболіч, Н. С. Дзябольскай. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя