![]() |
![]() |
Выдавецтва «Ковчег» заснавана ў 1991 годзе з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і музыкі. Назву выдавецтва атрымала дзякуючы паэтычнай серыі, у якой цягам гадоў убачылі свет 15 паэтычных зборнікаў сучасных беларускіх аўтараў: Зміцера Строцава, Фелікса Аксёнцава, Тяццяны Сапач, Алены Казанцавай, Адама Глобуса, Юрыя Цыбіна і інш.
Напачатку 90-х гадоў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдавецтва «Ковчег» выдала аудыё-альбом «Беларускія народныя казкі», які стаў першым і апошнім вінілавым дыскам, выдадзеным у Беларусі. У той жа час «Ковчег» распачаў праграму выдання аудыёкасет, а затым кампакт-дыскаў з запісамі беларускай музыкі і беларускіх выканауцаў, у выніку чаго «Ковчег» выдаў і першы беларускі CD.
Штогод выдавецтва «Ковчег» выдае больш за 50 найменняў кампакт-дыскаў беларускіх аўтараў і выканаўцаў, а таксама кніг беларускіх аўтараў. За 20 год выдавецкай дзейнасці «Ковчег» выдаў больш за 300 найменняў кампакт-дыскаў агульным накладам больш за 200 000 асобнікаў і каля 500 кніг. Акрамя мастацкіх твораў, «Ковчег» выдае шмат даведачнай літаратуры, навуковых прац, тэзісаў дакладаў канферэнцый і сімпозіумаў, аматарам музыкі штогод прапаноўваюцца запісы ў самым шырокім дыяпазоне музычных стыляў: классіка і фальклор, духоўная музыка і выданні для дзяцей, а таксама джаз, блюз, рок, электронная музыка і інш.
У падтрымку ўласных выданняў «Ковчег» рэгулярна арганізуе канцэрты артыстаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў.
Крыніца: Facebook
Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэ... Болей »
У зборнік уваходзяць вакальныя творы Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833). Выданне ажыццёўлена ў гонар 250-годдзя кампазітара. Прызначана аматарам музыкі, а таксама ў якасці рэпертуарнага зборніка для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Беларусі па спецыяльнасці «сольныя спевы» («спевы») і «канцэртна-камерныя спевы». Болей »
Летуценні, летуценні маладосці. Першае каханне, першае спатканне, першы пацалунак… І тады вершы пішуцца самі: лёгкія, вобразныя, мілагучныя, узнёслыя. Болей »
Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... Болей »
Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску. Болей »
Кнiга беларускага самабытнага паэта Яўгена Прадзядовiча. Паэт, якi жы ў у вёсцы Зембiн i зарана пайшоў з жыцця, пакiнуў пасля сябе нiзку пранiзлiвых, фiласофскiх i лiрычных вершаў. Яўген Прадзядовiч меў адукацыю фiлолага, актора i псiхолага. Працаваў выкладчыкам, псiхолагам, а апошнiя свае гады быў мастацкiм кiраўнiком Зембiнскага сельскага дома культуры. Складаў летапiс роднага краю, збiраў успамiны землякоў, з iх вуснаў запiсваў казкi... Болей »
«Холокост в книгах «Память» Республики Беларусь» —это своеобразный путеводитель по изданиям этой серии. В книге даны короткие обзорные рецензии на каждое издание. Выделены важные исторические события, связанные с Холокостом, с гитлеровским геноцидов еврейского населения Беларуси. Книга должна помочь обычным читателям и исследователям ориентироваться в многочисленных книгах «Память» по теме Холокоста. Болей »
«Белорусское кино. Персоналии» — продолжение книги «Белорусское кино в лицах». В издании содержится богатый справочный материал о деятелях белорусского кино за 80-летнюю историю его существования. Книга рассчитана на творческих работников, специалистов и практиков кино, а также всех интересующихся историей белорусского кино. Болей »
Напярэдадні дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пабачыў сьвет кніга знакавага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Имя сей звезде Чернобыль». Боль і разуменьне страшнага лёсу што напаткаў Беларусь у выніку «перамогі» савецкай навукі вылітыя ў лістах нататках, выступах Алеся Адамовіча, які ўсе апошнія годы свайго жыцьця прысьвяціў Чарнобыльскай трагедыі. Чарнобыльская бяда, якая абрынулася на Бел... Болей »
Гэтую кнігу Алеся Адамовіча складаюць тры апошнія аповесьці — "Вэнэра", "Нямко" і "Vixi" — якія раней асобнымі выданьнямі не выходзілі, бо пісаліся ўжо ў постсавецкі час і адлюстроўваюць незалежны погляд на беларускую гісторыю і беларускага чалавека XX стагодзьдзя. Болей »