- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.
Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.
«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).
Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).
Народны пісьменнік БССР (1972).
Памёр 09.08.1976 г.
Пад акном цэлы дзень крык. Нецярплівы, патрабавальны: чыр-ры! чыр-ры! Там, у дзірцы між верандай і сцяной дома, сям'я. Цэлы дзень, ледзь развідняе, да змяркання, пырхаюць крылы — падлятаюць, адлятаюць чорныя, старанныя шпакі. І падлятаюць, і адлятаюць хапаючыся. Калі ляцяць недалёка, відаць, як хапатліва... Болей »
Яны сядзелі ў амбулаторыі. Недзе за вёскай бесперапынна стралялі гарматы, і вокны ў пакойчыку ліхаманкава трымцелі. Са сцяны, над акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Урач узяў абломак у руку, другой змёў пясок са стала і выкінуў усё ў фортку. Якраз у гэтую хвіліну артылерыйская кананада... Болей »
Перад раніцай прашумела навальніца. На світанні яна сціхла, дождж сышоў на захад, да Прыпяці, а за ім хутка сплылі хмары. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца. І неба, і сонца, пераліваючыхся вясёлкавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных буйных кроплях... Болей »
Прытомнасць прыйшла да яго нечакана. Ён расплюшчыў вочы, але нічога не ўбачыў. Скрозь была шчыльная непраніклівая цемра. Імжыў дробны веснавы дожджык. Гэты дожджык, мабыць, і вярнуў яго да прытомнасці. Увесь рот чалавека быў набіты зямлёю. З таго, што дожджык падаў на патыліцу, ён мог бы вывесці, што... Болей »
Нікога, пэўна, на Малой зямлі не сустракалі так прыветліва, як Булкіна. Кожны раз, калі яго чырвоны, з кропелькамі поту на лобе твар, паказваўся ў траншэі першага аддзялення, па ўсяму ўзводу разносілася добрая вестка: «Булкін прыйшоў», Ён прыходзіў кожны дзень амаль у адзін час — увечары, паміж дзесяццю... Болей »
Пачынаецца гэта гісторыя, як належыць, з нараджэння. Нарадзіўся парсюк наш у хляве, разам з дзесяццю іншымі сваімі братамі і сёстрамі. З выгляду ён нібы не вылучаўся нічым, быў, здавалася, як усе. Можа, нават драбнейшы і цішэйшы, лагоднейшы за іншых. Але ўжо змалку стаў заўважацца ў ім талент: лагодны... Болей »
Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976) стала нашым нацыянальным гонарам. Гэты дзесяцітомны Збор яго твораў уключае ў сябе ўсё лепшае, што створана пісьменнікам. Першы том склалі апавяданні і аповесці Івана Мележа. У томе публікуецца... Болей »
Машыніст выглянуў. Ён не першы раз занепакоена выглядаў з акна. На пачарнелых снежных дарогах усё часцей віднеліся нямецкія аўтамашыны, цягачы з гарматамі, натоўпы салдат, коннікі, фурманкі са скрынкамі і клункамі. Часамі ўсё гэта цягнулася бесперапынна, нагадваючы вялікіх чарвякоў. Абапал дарог усюды... Болей »
«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг.... Болей »
У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948-1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру.... Болей »