be

Мележ Іван

Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.

Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

Мележ Іван. Выданьні

Збор твораў у 6 тамах
pdf

Збор твораў у 6 тамах

Подых навальніцы. Раман
Мележ Іван

У шосты том Збору твораў Івана Мележа ўваходзіць шырока вядомы чытачу раман «Подых навальніцы».... Болей »

Збор твораў у 6 тамах
pdf

Збор твораў у 6 тамах

Людзі на балоце. Раман
Мележ Іван

Пяты том Збору твораў Івана Мележа складае першая кніга «Палескай хронікі» — раман «Людзі на балоце», які шырока вядомы чытачам.... Болей »

Збор твораў у 6 тамах
pdf

Збор твораў у 6 тамах

аповесць, апавяданні, п’есы, нарысы
Мележ Іван

У чацвёрты том Збору твораў Івана Мележа ўваходзяць аповесць, апавяданні, п'есы, нарысы і падарожныя нататкі пісьменніка, якія былі напісаны на працягу 1954-1958 гг. Том завяршаецца артыкулам аўтабіяграфічнага характару. Блізкае і няблізкае. Упершыню аповесць была надрукавана ў часопісе «Полымя», 1954... Болей »

Збор твораў у 6 тамах
pdf

Збор твораў у 6 тамах

Мінскі напрамак. Раман у трох кнігах. Кніга першая. Хмары на світанні
Мележ Іван

У другі том Збору твораў Івана Мележа ўваходзіць першая кніга рамана "Мінскі напрамак" - "Хмары на світанні". З Аўдоццяю Шабуніхаю было трое дзяцей: хлопчык год дванаццаці; дзяўчынка, худая, кволая, на год ці на два маладзейшая за хлопчыка; трэцяе дзіця, гадоў трох, яна несла ў хустцы, перавязанай цераз... Болей »

Збор твораў у 6 тамах
pdf

Збор твораў у 6 тамах

Мінскі напрамак. Раман у трох кнігах. Кніга другая. Мінск за небакраем. Кніга трэцяя. Будучыня з намі
Мележ Іван

У трэці том Збору твораў Івана Мележа ўвайшлі другая і трэцяя кнігі рамана "Мінскі напрамак" - "Мінск за небакраем" і "Будучыня з намі".... Болей »

Збор твораў у 6 тамах
pdf

Збор твораў у 6 тамах

ваенныя дзённікі, апавяданні, аповесці
Мележ Іван

Першы том у асноўным складаецца з твораў, напісаных у 1942-1947 гадах, да пачатку работы над раманам «Мінскі напрамак». З твораў пазнейшага часу ўключаны некалькі апавяданняў і аповесць «Дом пад сонцам». Большасць гэтых твораў была апублікавана ў першых кнігах пісьменніка — «У завіруху» (1946) і «Гарачы... Болей »

Мінскі напрамак
pdf epub

Мінскі напрамак

Раман у двух тамах
Мележ Іван

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы.... Болей »

Мінскі напрамак
pdf epub

Мінскі напрамак

Раман у двух тамах
Мележ Іван

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы.... Болей »

Блізкае і далёкае
pdf epub

Блізкае і далёкае


Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942... Болей »

Роднае слова 2(98)1996

Роднае слова 2(98)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Італія. Пачатак эпохі Рэнесанса: Дантэ Аліг'еры * Богуш Сяргей, «Мне імя тваё дасталося»: Таемны сэнс імёнаў * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org