- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гісторыі Беларусі ёсць не мала падзей, значэнне якіх узрастае з бегам часу. Наўрад ці прымаючы 103 гады таму ў ноч з 24 на 25 сакавіка Дэкларацыю аб Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі бацькі-заснавальнікі беларускай дзяржаўнасці верылі, што ідэя настолькі распаўсюдзіцца ў масах, што праз пару гадоў у бой за яе пойдуць слуцкія сяляне, а пры канцы ХХ стагоддзя за незалежнасць Беларусі будуць галасаваць нават камуністы. Якую ролю ў гісторыі Беларусі адыгрываюць падзеі 1918 года? Чаму беларускія ідэолагі дагэтуль спрабуюць прынізіць вагу Дня Волі і БНР? І якое значэнне падзеі 103-гадовай даўніны адыгрываюць на фоне цяперашняй беларускай Рэвалюцыі Годнасці? Сярод іншага на гэтыя пытанні адкажа гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч у межах праекту «Кнігі без літар» Інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org