![]() |
![]() |
„Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве”. Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха – нашая. Дзеючыя асобы – героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спас... Болей »
Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »
Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. Болей »
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку. Болынасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай. Болей »
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу… Болей »
Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Ле... Болей »
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Болей »
Раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Болей »
«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. Болей »
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспамі... Болей »